Кейлар Навас
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Кейлар Антоніа Навас Гамбоа | ||||||||||||||||||
Мянушкі | Келарытой, Пальчатка, Сцяна | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 снежня 1986[1][2][3] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 185 см[4] | ||||||||||||||||||
Вага | 79,9 кг[4] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 1 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Ке́йлар Анто́ніа На́вас Гамбо́а (ісп.: Keylor Antonio Navas Gamboa; нар. 15 снежня 1986, Сан-Ісідра, Коста-Рыка) — костарыканскі футбаліст, брамнік французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Сапрыса» ў 2005 годзе. Разам з клубам станавіўся шматразовым чэмпіёнам краіны, з’яўляючыся пры гэтым асноўным брамнікам каманды. У ліпені 2010 года Навас падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Альбасетэ». У сваім першым сезоне за клуб прапусціў толькі 6 гульняў чэмпіянату ў Сегундзе. Паводле вынікаў сезона клуб вылецеў з розыгрышу.
У сезоне 2011/12 ігрок быў аддадзены ў арэнду ў клуб Ла Лігі ў каманду «Левантэ»[5]. Дэбютаваў за клуб 13 мая 2012 года, выйшаўшы на пляцоўку ў апошнім туры чэмпіянату ў матчы супраць «Атлетыка» з Більбаа. Клуб атрымаў перамогу ў тым матчы з лікам 3:0[6]. Пасля гэтага брамнік здолеў апярэдзіць Густава Мунуа ў барацьбе за месца ў браме, стала гуляючы ў асноўным складзе каманды.
3 жніўня 2014 годe «Рэал» аб’явіў пра пераход у яго склад Наваса за 10 млн еўра. Брамнік падпісаў з мадрыдскім клубам 6-гадовае пагадненне[7]. Першы час быў другім брамнікам пасля Ікера Касільяса, пасля стаў асноўным брамнікам мадрыдцаў. У сезоне 2018/19 стаў саступаць месца ў аснове Цібо Куртуа.
У верасні 2019 года перайшоў у «Пары Сен-Жэрмен», падпісаўшы кантракт на 4 гады. У адваротным кірунку адправіўся Альфонс Арэала[8].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2006 года Навас быў выкліканы ў склад зборнай Коста-Рыкі на таварыскі турнір у Еўропе, аднак першыя матчы за зборную Кейлар правёў толькі праз два гады. На чэмпіянаце свету брамнік дэбютаваў у 2014 годзе ў Бразіліі, дзе быў асноўным брамнікам. Паказваючы добрую гульню, Навас дапамог Коста-Рыцы выйсці ў чвэрцьфінал, дзе лацінаамерыканцы саступілі зборнай Нідэрландаў у серыі пенальці[9].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Сапрыса»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ: 2005
- Чэмпіён Коста-Рыкі: 2006, 2007, 2007 (а), 2008 (к), 2008 (а), 2010 (к)
«Рэал» Мадрыд:
- Чэмпіён Іспаніі: 2017
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2017
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2015/16, 2016/17, 2017/18
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2014, 2017
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (4): 2014, 2016, 2017, 2018
«Пары Сен-Жэрмен»:
- Чэмпіён Францыі (2): 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Францыі (2): 2020, 2021
- Уладальнік Кубка французскай лігі: 2020
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 2020
Зноскі
- ↑ Keylor Navas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Keylor Navas // FBref.com
- ↑ KEYLOR NAVAS // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ 4,0 4,1 https://www.realmadrid.com/en/football/squad/keylor-navas
- ↑ Keylor Navas, cedido al Levante. Fichajes.
- ↑ Ghezzal helps Levante secure European place. ESPN Soccernet.
- ↑ Official statement: Keylor Navas. RealMadrid.com.
- ↑ Кейлор Навас перешел в «ПСЖ», «Реал» арендовал Ареоля. by.tribuna.com.
- ↑ Netherlands 0-0 Costa Rica. BBC Sport
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кейлар Навас
- Нарадзіліся 15 снежня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Коста-Рыцы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Коста-Рыкі
- Ігракі зборнай Коста-Рыкі па футболе
- Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Левантэ
- Ігракі ФК Альбасетэ
- Ігракі ФК Сапрыса