Кейлі Хамфрыс
| Кейлі Хамфрыс | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | жанчына |
| Мянушка | The Blond Bomber[1] |
| Спецыялізацыя | бабслей |
| Нарадзілася |
4 верасня 1985[2] (41 год) |
| Грамадзянства | |
| Рост | 170 см |
| Вага | 76 кг[4] |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
Кейлі Хамфрыс (англ.: Kaillie Humphries, нар. 4 верасня 1985, Калгары) — канадская бабслеістка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2010, 2014), двухразовая чэмпіёнка свету.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Кейлі пачала займацца бабслеем у 2004 годам ва ўзросце 17 гадоў. Першыя 4 гады ў спорце яна была разганяючай на Кубку Свету. Кульмінацыяй выступленняў стаў удзел у алімпійскай зборнай у 2006 годзе на Алімпійскіх гульнях у Турыне. Пасля выступлення ў якасці разганяючай на Алімпійскіх гульнях у 2006—2007 гадах Кейлі хутка стала адной з лепшых жанчын-пілотаў у бабслеі. У 2010 годзе стала першай канадскай алімпійскай чэмпіёнкай у бабслеі і самай маладой канадскай алімпійскай чэмпіёнкай (24 гады). У 2012 годзе ўвайшла ў гісторыю як першая канадская спартсменка, якая выйграла чэмпіянат свету.
У 2006—2007 была безумоўным лідарам на Кубку Еўропы, выйграўшы ў чатырох гонках, на чэмпіянаце свету сярод юніёраў заняла другое месца.
У 2008 годзе на чэмпіянаце свету атрымала бронзавы медаль.
У 2010 годзе (усяго ў другім сезоне ў якасці пілота) заваявала два сярэбраныя медалі.
У 2012 годзе з разганяючай Джэніфер Чакеці выйграла чэмпіянат свету.
Кейлі пачала новы сезон 2012—2013 з 5 перамог запар з Чэлсі Валуа ў якасці разганяючай.[5] Гэты поспех прадоўжыўся на чэмпіянаце свету 2013 у Санкт-Морыц. З рэкордам трасы яна пацвердзіла званне чэмпіёна свету. Гэта была яе 12-я запар перамога на спаборніцтвах FIBT. Кубак Свету 2012—2013 Кейлі заваявала, фінішаваўшы трэцяй на этапе ў Сочы на трасе Цэнтра санкавага Спорту «Санкі».
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замужам за Дэнам Хамфрысам, разганяючым у чацвёрцы Ліндана Раша.[6]
У перапынках паміж спаборніцтвамі займаецца дабрачыннасцю. Падчас калядных вакацый Кейлі і яе сям’я дапамагаюць карміць бяздомных.
У пачатковых школах распавядае вучням пра важнасць пастаноўкі і ажыццяўлення мэтаў і адмовы ад допінгу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Olympedia — 2006.
- ↑ Kaillie Humphries // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia
- ↑ https://www.insidethegames.biz/articles/1116306/humphries-usa-citizenship-beijing-2022 Праверана 3 снежня 2021.
- ↑ https://www.ibsf.org/en/athletes/athlete/130282/Humphries
- ↑ Calgary's Kaillie Humphries extends historic winning streak. CBC Sports. December 14, 2012.
- ↑ Dan and Kaillie Humphries slide into romance. CTV. 2 November 2009. Архівавана з арыгінала 30 студзеня 2010. Праверана 2010-01-22.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 3 сакавіка 2014. (англ.)
- Кейлі Хамфрыс (ням.) (англ.) — профіль на сайце FIBT
- Профайл спартсменкі на сайце rdsolympiques.ca Архівавана 27 снежня 2009. (англ.)
- Кейлі Хамфрыс ў сацыяльнай сетцы X
- Нарадзіліся 4 верасня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Калгары
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Карыстальнікі Twitter
- Бабслеісты Канады
- Алімпійскія чэмпіёны па бабслеі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Канады
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
- Бабслеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
- Чэмпіёны свету па бабслеі
- Уладальнікі Кубка свету па бабслеі