Кейт Дуглас
| Кейт Дуглас | |
|---|---|
| Пол | жанчына |
| Спецыялізацыя | плаванне[d][1] |
| Нарадзілася |
17 лістапада 2001[2] (24 гады) |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Рост | 178 см |
Кейт Дуглас (англ.: Kate Douglass; нар. 17 лістапада 2001 года, Нью-Ёрк, Нью-Ёрк) — амерыканская плыўчыха, якая спецыялізуецца ў комплексным плаванні, плаванні брасам і кролем. Алімпійская чэмпіёнка 2024 года на дыстанцыі 200 метраў брасам, 11-разовая чэмпіёнка свету (4 разы ў 50-метровых басейнах і 7 разоў у 25-метровых).
На чэмпіянаце свету 2022 года, які праходзіў у Будапешце, заваявала тры бронзавыя медалі, два з якіх былі ў эстафетах, у тым ліку і змешанай. У тым жа годзе на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе, які праходзіў у Мельбурне, выйграла пяць залатых, тры з якіх былі ў эстафетах і два сярэбраныя медалі.
На чэмпіянаце свету 2023 года ў Фукуоку заваявала 6 медалёў рознай вартасці (уключаючы два золаты), 4 з якіх былі ў эстафетах.
На чэмпіянаце свету 2024 года ў горадзе Доха заваявала 5 медалёў, у тым ліку золата на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем і ў змешанай камбінаванай эстафеце 4×100 метраў.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) — World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.
- 1 2 3 4 https://www.teamusa.org/Athletes/DO/Kate-Douglass