Кельцкія тапонімы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кельцкія тапонімы — геаграфічныя назвы кельцкага паходжання. У старажытнасці кельты былі шырока распаўсюджаны ў Еўропе, таму многія еўрапейскія тапонімы маюць кельцкае паходжанне: Дунай (Danuvius)[1][2] і Рэйн (агульны корань з Рона)[3], Альпы (хоць ёсць версія пра дакельцкае паходжанне гэтага ароніма)[4], Апеніны (ад *penn — пагорак)[5], Ардэны (ад *ardu — высока)[6]

Акрамя аронімаў і гідронімаў кельцкімі лічацца шэраг айконімаў, якія маюць аснову dunum (замак, крэпасць): Верден і Лейдэн. Кельцкімі лічацца таксама шэраг тапонімаў у паўночнай Італіі: Верона (альховае поле)[7], Генуя (вусце) і Брэшыя (гара)[8]. Кельцкія тапонімы назіраюцца і ў Брытаніі: Тэмза (*tames — цёмная)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]