Келіманэ
Горад
| ||||||||||||||||||
Келіманэ, раней Сан-Марцін-дэ-Келіманэ (парт.: Quelimane) — горад у Мазамбіку.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад Келіманэ знаходзіцца ў цэнтральнай частцы мазамбікскага ўзбярэжжа Індыйскага акіяна, у правінцыі Замбезія. Келіманэ з'яўляецца галоўным горадам правінцыі Замбезія. Гэта акіянскі і рачны порт, буйны індустрыяльны цэнтр. У наваколлях горада знаходзяцца шматлікія плантацыі, на якіх вырошчваюцца какосавыя пальмы (пальмавы алей з'яўляецца адным з асноўных экспартных тавараў), сізаль і чай. Важную ролю ў эканоміцы горада граюць таксама рыбалоўства і рыбакансервная прамысловасць. Келіманэ з'яўляецца канчатковай станцыяй чыгункі, якая злучае ўнутраныя раёны Мазамбіка з акіянскім узбярэжжам. Аэрапорт. З 1954 года Келіманэ - цэнтр каталіцкага біскупства.
Насельніцтва горада расце хуткімі тэмпамі. Так, калі ў 1970 годзе тут налічвалася 71786 чалавек, у 2008 годзе - 192876.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Келіманэ быў заснаваны ў Сярэднявеччы арабскімі купцамі з Амана і Занзібара. У 1498 годзе горад наведаў па шляху ў Індыю партугальскі мараплавец Васка да Гама. У 1530 Келіманэ быў захоплены Партугаліяй. Ў 1761 годзе ён атрымлівае статус горада, у 1763 у Келіманэ ўпершыню абіраецца гарадскі парламент.
У XVIII-XIX стагоддзях праз порт Келіманэ ажыццяўляўся масавы вываз з Афрыкі рабоў. У 1862 годзе ў горад быў прызначаны англійскім консулам Давід Лівінгстан.
Горад Келіманэ цікавы для турыстаў сваёй добра захаванай каланіяльнай архітэктурай XVIII-XIX стагоддзяў (напрыклад, Кафедральным сабор Носа Сеньёра да Вібрамента).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.223