Келі Гарнер
| Келі Гарнер | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 11 красавіка 1984[1] (42 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэлеактрыса, кінаактрыса, тэатральная актрыса |
| IMDb | ID 0307726 |
Келі Брыяна Гарнер (англ.: Kelli Brianne Garner; нар. 11 красавіка 1984, Бейкерсфілд, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская актрыса кіно, тэлебачання і тэатра.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гарнер нарадзілася 11 красавіка 1984 года ў Бейкерсфілдзе, штат Каліфорнія. Дэбютавала ў кіно ў 16 гадоў падчас вучобы ў сярэдняй школе, зняўшыся ў кароткаметражцы Майка Мілса "The Architecture of Reassurance", адзначанай прызам міністэрства развіцця, культуры і спорту на Фестывалі кароткаметражных фільмаў у Оберхаўзене. Праца юнай актрысы прыцягнула ўвагу рэжысёра Лары Кларка, які прапанаваў Кэлі адну з роляў у сваёй карціне «Садыст», намінаванай на «Залатога льва» Венецыянскага МКФ. Пасля гэтага Гарнер сыграла больш за 30 роляў у кіно і на тэлебачанні.
Найбольш вядомая па фільмах — «Садыст» (2001), «Круты і красулечкі» (2005), «Дурная звычка» (2005), «Ларс і сапраўдная дзяўчына» (2007), «Рогі» (2013). Прымала таксама ўдзел у здымках відэакліпа на песню "Jesus of Suburbia" рок-гурта Green Day.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1019194499 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.