Кембрыджская пяцёрка
Jump to navigation
Jump to search
Кембрыджская пяцёрка — ядро сеткі савецкіх агентаў у Вялікабрытаніі, залучаных у 30-х гадах XX стагоддзя ў Кембрыджскім універсітэце савецкім разведчыкам Арнольдам Дэйчам[1].
Склад[правіць | правіць зыходнік]
- Кім Філбі (англ.: Kim Philby)[2] — кодавае імя «Stanley», займаў высокія пасты ў SIS (MI6) і MI5.
- Дональд Мак-Лэйн (англ.: Donald Duart Maclean)[3] — «Homer», працаваў у міністэрстве замежных спраў
- Энтані Блант (англ.: Anthony Blunt)[4] — «Johnson», контрразведка, саветнік караля Георга VI
- Гай Бёрджэс (англ.: Guy Burgess)[5] — «Hicks», контрразведка, міністэрства замежных спраў
Думкі пра пятага члена каманды разыходзяцца, аднак найболей папулярным «кандыдатам» з'яўляецца
- Джон Кернкрас (англ.: John Cairncross)[6] — міністэрства замежных спраў, ваенная разведка.
Усе пяцёра займалі высокія пасты ў брытанскай разведцы і/ці дыпламатычных структурах, сетка была раскрыта, але ніхто не быў пакараны[7][8]: Філбі, Маклін і Бёрджэс беглі ў СССР, Кернкрас і Блант засталіся ў Англіі, але не пераследаваліся ў судовым парадку.
Былы дырэктар ЦРУ Ален Далес зваў «Кембрыджскую пяцёрку» «наймацнейшай разведвальнай групай часоў Другой сусветнай вайны»[9].
Зноскі
- ↑ Сайт СВР РФ
- ↑ Гарольд Андриан Рассел «Ким» Филби
- ↑ Маклин Дональд Дюарт
- ↑ Антони Фредерик Блант
- ↑ Берджес Гай
- ↑ Джон Кернкросс
- ↑ Кэмбриджская «великолепная» пятёрка Архіўная копія ад 6 кастрычніка 2007 на Wayback Machine
- ↑ Рафаил КАШЛИНСКИЙ: АНГЛИЙСКИЕ АРИСТОКРАТЫ НА СЛУЖБЕ У КГБ [WIN]
- ↑ Антонов В. С., Карпов В. Н. Тайные информаторы Кремля-2. С них начиналась разведка. — М.: ОЛМА-ПРЕСС Образование, 2003. — 416 с. — (Досье). С. 205.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Модин, Юрий. «Судьбы разведчиков. Мои кембриджские друзья». ISBN: 978-5-906947-81-9