Перайсці да зместу

Кемелішкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кемелішкі, аграгарадок)
Аграгарадок
Кемелішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1644[1][2]
Насельніцтва
  • 605 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Аўтамабільны код
4
СААТА
4246820091
Кемелішкі (Беларусь)
Кемелішкі
Кемелішкі
Кемелішкі (Гродзенская вобласць)
Кемелішкі
Кемелішкі

Кеме́лішкі[3] (трансліт.: Kiemieliški, руск.: Кемелишки, літ.: Kiemeliškės) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавета.

Ва ўжытку літоўскамоўных аўтахтонных жыхароўKiemeliškės[4]. Ёсць латышскае прозвішча Kemels.

Знаходзіцца за 34 км на поўнач ад горада Астравец, за 284 км ад Гродна, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай. На паўночны ўсход ад аграгарадка пачынаецца рака Кямеліна.

Упершыню згадваецца ў 1644 годзе як сяло маёнтка Свінары. Мела 24 валокі зямлі[5]. Маёнтак Свінары ў XVII—XVIII стагоддзях належаў Сангушкам, Данілевічам, Корвін-Пятроўскім. У 1757 годзе Корвін-Пятроўскія прадалі Кемелішкі мінскаму крайчаму Ю. Прушынскаму, а яго сын Станіслаў Прушынскі ў 1781 годзе пабудаваў тут драўляны Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, асвячоны ў 1799 годзе[5]. З 1795 года Кемелішкі ў Расійскай імперыі. У канцы XVII — пачатку XIX стагоддзя згадваецца як мястэчка, з 1866 года[5] цэнтр воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні. У мястэчку 21[6] двор, пражывалі 269 католікаў, 26 яўрэяў і 4 праваслаўныя[5].

У час Першай сусветнай вайны Кемелішкі былі акупіраваны войскамі Германіі, у 1919—1920 гадах заняты войскамі Польшчы і Чырвонай Арміяй[5]. З 1920 года мястэчка ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 года — у складзе Польскай Рэспублікі[5]. У 1931 годзе Кемелішскі цэнтр гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства, 714 жыхароў, 135 дамоў[5]. Дзейнічалі школа, сінагога, кляштар місіянерак святой Сям’і пры парафіяльным касцёле[5].

З 1939 года Кемелішкі ў БССР. У 1940—1959 гадах вёска была адміністрацыйным цэнтрам Кемелішкаўскага сельсавета ў Свірскім раёне. Акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941—1944 гадах у час Вялікай Айчыннай вайны. Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння, стварылі гета ў Кемелішках (кастрычнік 1941 — 24 кастрычніка 1942), былі забітыя да 500 яўрэяў.

У 1959—1962 гадах Кемелішкі ў складзе Некрашунскага і Падольскага сельсаветаў Астравецкага раёна, у 1962—1965 гадах у Ашмянскім раёне. З 26 чэрвеня 1965 года[5][7] адміністрацыйны цэнтр сельсавета Астравецкага раёна[6]. У 1971 годзе ў вёсцы 521 жыхар, 189 двароў[6]. У свой час вёска была цэнтрам калгаса «Кемелішкі»[5].

Год Колькасць
1886 143 [2]
1931 714 [1]
1971 521 [2]
Год Колькасць
1998 730 [2]
1998 722 [1]
1999 712
Год Колькасць
2009 551
2014 391
2019 605

Помнікі гісторыі і культуры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в Кеме́лішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 4 — С. 162.
  2. а б в г Кеме́лішкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі — С. 226.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  4. Kazimieras Garšva. Gudijos Astravo rajono vietovardžiai ir pavardės [Тапонімы і прозвішчы Астравецкага раёна Беларусі] // Gimtasai kraštas. 2017, t. 13. C. 25.
  5. а б в г д е ё ж з і к ЭГБ 1997.
  6. а б в г БелЭн 1999.
  7. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  8. Братская могила в агрогородке Кемелишки Островецкого района // Праект БРСМ «Цифровая звезда»