Кемінэ
| Кемінэ | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1770[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1840[1][2][…] |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт |
Кемінэ́ (туркм.: Kemine), сапраўднае імя Мамедвелі́ (туркм.: Mämmetweli), (каля 1770 — 1840) — туркменскі паэт, майстар паэтычнай сатыры, чыя творчасць паспрыяла вылучэнню сатыры ў асобны жанр туркменскай літаратуры[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Серахсе. Атрымаў адукацыю ў ісламскім медрэсэ ў Бухары. Быў вельмі сціплым чалавекам, за што і атрымаў народную мянушку Кемінэ («сціплы, пагарджаны»)[4], якая ў далейшым стала яго творчым псеўданімам.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Кемінэ — паэт-сатырык, творчасць якога паспрыяла ўзмацненню сацыяльнага зместу туркменскай літаратуры. У сваёй сатырычнай паэзіі паэт праўдзіва і трапна выяўляе сацыяльныя супярэчнасці грамадства, выкрывае заганы манархічных вярхоў, духавенства, абараняе інтарэсы бедных слаёў насельніцтва. Гэта можна ўбачыць у такіх яго творах, як «Бядняк», «Галеча», «Футра», «Гнаявік», «Мой казі» і інш[3].
Акрамя чыста сатырычных, Кемінэ ствараў дыдактычныя і любоўна-лірычныя вершаваныя творы, але і ў іх прасочваюцца сатырычныя матывы. Лірычных герояў Кемінэ адрозніваюць жыццярадаснасць, гумар, аптымізм[3].
Апрача паэзіі, Кемінэ ствараў і ў такім жанры, як анекдот. Анекдоты Кемінэ вельмі папулярныя ў туркмен і ў нашы дні. Дзякуючы сваім анекдотам Кемінэ як паэтычны вобраз сам увайшоў у вусную народную творчасць, стаўшы героем вусных народных навэл — падобна да Хаджы Насрэдзіна ці Алдар-Касэ[4][3].
Ёсць нават дзіцячыя казкі, галоўным героем якіх з'яўляецца Кемінэ (напрыклад, «Мудры Кемінэ і сквапны бай»)[5].
Літаратурная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Да нашых дзён дайшло каля 40 вершаваных твораў Кемінэ — практычна ўсе ў вусным пераказе[6]. Менавіта ў такім выглядзе яны і былі ўпершыню выдадзены некалькімі кнігамі ў савецкі час — на туркменскай і рускай мовах.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Марыйскі драматычны тэатр імя Кемінэ.
- Практычна ў кожным буйным горадзе Туркменістана ёсць вуліца, названая ў гонар Кемінэ.
- У многіх буйных гарадах Туркменістана ўсталяваны помнікі паэту. У 2010 годзе ў Ашгабаце на алеі «Натхненне» (туркм.: Ylham) быў адкрыты помнік Кемінэ.
- У 2003 годзе Цэнтральным банкам Туркменістана была выпушчана памятная манета наміналам 500 манатаў, адлітая са срэбра 925-й пробы (вага манеты 28,28 г), прысвечаная Кемінэ. Манета была выпушчана ў серыі «Выдатныя паэты і пісьменнікі Туркменістана».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Swartz A. Kemine // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Kemine // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 Туркменская советская социалистическая республика. Энциклопедический справочник. — Ашхабад, 1984. — 658 стр.
- 1 2 Симург. Библиотека классической тюркской поэзии Архівавана 15 мая 2008., раздел, посвященный творчеству Кемине
- ↑ Мудрый Кемине и жадный бай(недаступная спасылка) — Сказки на SkazOff.Ru
- ↑ Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.), электронная версия на сайте Academic.ru
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сайланан эсерлер (бел.: Выбраныя творы). — Ашгабат, 1959
- Кемине. Стихотворения. — М., 1968
- Кемине. Сувенирное издание (к 200-летию) / художник В. М. Когдин ; печатник Б. Гурьянов. — Ашхабад, 1971