Кенай
Выгляд
| Кенай | |
|---|---|
| Характарыстыкі | |
| Найвышэйшы пункт | 2 130 м |
| Размяшчэнне | |
| 60°20′ пн. ш. 150°30′ з. д.HGЯO | |
| Акваторыя | [[заліў Кука, заліў прынца Уільяма.|заліў Кука, заліў прынца Уільяма.]] |
| Краіна | |
| Адміністрацыйная адзінка | |
Кенай (анг. Kenai Peninsula) — паўвостраў у ЗША на паўднёвым узбярэжжы Аляскі. Назва паўвострава паходзіць ад другой назвы заліва Кука — Кенайскі заліў.
Паўвостраў мае даўжыню каля 240 кіламетраў, з захаду абмываецца залівам Кука, злева залівам прынца Уільяма. Вялікая тэрыторыя паўвострава адміністрацыйна ўваходзіць у баро Кена. Упершыню паўвостраў быў апісаны рускім даследчыкам Герасімам Ізмайлавым у 1789 годзе.
На працягу ўсяго паўвострава з поўначы на поўдзень праходзіць горны хрыбет Кенай, які пакрыты ледавікамі. Значную частку паўвострава Кенай займае нацыянальны парк ЗША Кенай-Фіёрдс.

Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.227
