Кенгуру (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кенгуру
Kangaroo Island Zoom.png
35°50′ пд. ш. 137°20′ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Australia.svg Аўстралія
Рэгіён Паўднёвая Аўстралія
Кенгуру (востраў) (Аўстралія)
Кенгуру
Кенгуру
Кенгуру (востраў) (Паўднёвая Аўстралія)
Кенгуру
Кенгуру
Плошча 4 405 км²
Найвышэйшы пункт 307 м
Насельніцтва (2006) 4 259 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 0,967 чал./км²
Карта вострава
Карта вострава
Commons-logo.svg Кенгуру на Вікісховішчы

Кенгуру́ (англ.: Kangaroo Island) — трэці паводле велічыні востраў Аўстраліі, пасля Тасманіі і Мелвіла.

Размешчаны за 112 км у напрамку на поўдзень ад Адэлаіды, на ўваходзе ў заліў Сент-Вінсент, і за 13 км ад найбліжэйшага мацерыковага пункта мыса Джэрвіс. Адміністрацыйна адносіцца да штата Паўднёвая Аўстралія.

Даўжыня вострава 145 км, шырыня — ад 900 м да 57 км, плошча 4405 км². Даўжыня берагавой лініі 509 км, найбольшая вышыня над узроўнем мора складае 307 м. Паверхня раўнінная. Клімат субтрапічны. Ападкаў каля 600 мм за год. Ксерафітныя хмызнякі і сухія эўкаліптавыя лясы.

Нацыянальныя паркі: Фліндэрс-Чэнз, Кейп-Гантам і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3. — С. 228.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 206. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]