Кенгуру (конкурс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кенгуру — матэматычнае спаборніцтва для навучэнцаў школ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя конкурса належыць австралійскаму матэматыку і педагогу Пітэру Халарану (1931—1994). Ён прапанаваў падзяліць заданні па катэгорыям складанасці і зрабіць іх у форме тэста з выбарам адказаў.

Такія спаборніцтва праводзіліся ў Аўстраліі з сярэдзіны 1980-х; у 1991 годзе конкурс быў праведзены ва Францыі (дзе і атрымаў сваю назву ў гонар краіны паходжання).

Перавагай гульні Кенгуру з'яўляецца наяўнасць простых, але займальных пытанняў. Гэта абумовіла папулярнасць конкурса: у 2011 годзе ў конкурсе ўдзельнічалі звыш 5 мільёнаў школьнікаў з 42 краін. У прыватнасці, у Беларусі конкурс праводзіцца з 1994 года; у 2011 годзе ў ім удзельнічалі 121314 вучняў з 3072 устаноў адукацыі 147 раёнаў (гарадоў) Беларусі.

Правядзенне конкурса[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі конкурс арганізуе Грамадскае аб'яднанне Беларуская асацыяцыя «Конкурс».[1] Конкурс «Кенгуру» праводзіцца ў Беларусі з 1994 года.

У Расіі конкурс упершыню быў праведзены ў 1994 годзе. З пачатку 1995 года, правядзеннем конкурса кіруе Расійскі аргкамітэт, створаны ў Санкт-Пецярбургу пры Інстытуце прадуктыўнага навучання Расійскай акадэміі адукацыі. Дзейнасць аргкамітэта падтрымліваецца Санкт-Пецярбургскім Матэматычным таварыствам і Расійскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя А. І. Герцэна. Непасрэдную арганізацыйную работу вядзе Цэнтр техналогіі тэсціравання «Кенгуру плюс»[2].

Ва Украіне арганізацыей конкурса займаецца Львоўскі фізіка-матэматычны ліцей.[3] Конкурс праводзіцца ва Украіне з 1997 года.

Конкурс праводіцца штогод (у Беларусі — звычана ў сакавіку).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]