Кентукійскі дзяржаўны ўніверсітэт
Выгляд
| Кентукійскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Kentucky State University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Kentucky State University |
| Заснаваны | 1886 |
| Студэнты | 2 290[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Франкфарт, Кентукі, ЗША |
| Сайт | kysu.edu |
Кентукійскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Kentucky State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Франкфарт у штаце Кентукі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Вучэльня заснавана ў 1886 годзе як дзяржаўная нармальная школа для каляровых людзей і стала каледжам у 1890 годзе.
Універсітэт з'яўляецца другой найстарэйшай вышэйшай навучальнай установай штата Кентукі, якая падтрымліваецца дзяржавай.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж сельскай гаспадаркі, навук аб харчаванні і ўстойлівых сістэм
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу і камп'ютарных навук
- Каледж прафесійных студый
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 19 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кентукійскі дзяржаўны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы