Перайсці да зместу

Кентэрберыйскія аповеды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кентэрберыйскія аповеды
англ.: The Canterbury Tales
Жанр англійская літаратура
Аўтар Джэфры Чосер
Мова арыгінала сярэднеанглійская мова
Дата першай публікацыі 1387
Наступны Prologue and Tale of Beryn[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кентэрберыйскія аповеды — зборнік дваццаці чатырох апавяданняў, пададзеных як рамачная кампазіцыя[en]. Напісаны Джэфры Чосерам на сярэднеанглійскай мове ў 1387—1400 гадах[1].

Пачынаецца з пралогу, дзе аўтар расказвае і дае характарыстыку большасці з трыццаці пілігрымаў, што сабраліся ў карчме Табард[en] у Садэрку[en] (цяпер раён Лондана) каб выправіцца адтуль у падарожжа ў Кентэрберы да труны святога Томаса Бекета. На сваім шляху пілігрымы бавяць час апавяданнем гісторый. Наступныя дваццаць чатыры гісторыі спалучаюцца паміж сабой кароткімі сцэнамі размоў паміж падарожнымі[1].

Чосер не давяршыў зборнік, бо ў ім няма гісторый некаторых пілігрымаў, а таксама засталося ненапісаным вяртанне з Кентэрберы[1].