Кенэбек (акруга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акруга Кенэбек
англ.: Kennebec County
Краіна  ЗША
Статус Акруга
Уваходзіць у Мэн
Адміністрацыйны цэнтр Агаста
Дата ўтварэння 20 лютага 1799
Насельніцтва (2020) 123 642
Плошча 2 460 км²
Акруга Кенэбек на карце
Часавы пояс EDT[d], UTC-5 і UTC-4
Індэкс FIPS 23011
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акруга Кенэбек (англ.: Kennebec County) — акруга на поўдні штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 123 642 чалавек.

Горад Агаста, ранні каланіяльны гандлёвы пост, з’яўляецца сталіцай штата (з 1831 года) і адміністрацыйным цэнтрам акругі Кенэбек, якая была створана ў 1799 годзе з частак акруг Камберленд і Лінкальн. Назва акругі паходзіць ад слова індзейцаў абэнакі, якое азначае «доўгае возера». Эканоміка Кенэбека абапіраецца на дзейнасць дзяржаўнага кіравання, вытворчасць тэкстылю і папяровых вырабаў, жывёлагадоўлю, турызм і ахову здароўя[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча акругі складае 2 460 км², з іх 2 250 км² (91.2 %) — суша, а 220 км² (8.8 %) — вада. Гэта вобласць пагорыстай нізіны з высокімі ўзвышшамі на паўночным захадзе. Галоўная рака — Кенэбек, якая перасякае акругу з поўначы на поўдзень і забяспечвае гідраэнергію для некалькіх гарадоў.[1].

Суседнія акругі[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Перапіс насельніцтва
Перапіс Насельніцтва
180024 571
181032 56432.5%
182042 62330.9%
183052 48523.1%
184055 8236.4%
185062 52112%
186055 655-11%
187053 203-4.4%
188053 058-0.3%
189057 0127.5%
190059 1173.7%
191062 8636.3%
192063 8441.6%
193070 69110.7%
194077 2319.3%
195083 8818.6%
196089 1506.3%
197095 2476.8%
1980109 88915.4%
1990115 9045.5%
2000117 1141%
2010122 1514.3%
2020123 6421.2%

Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Кенэбек жылі 123 642 чалавекі[2]. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 44,1 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 19,3 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 60,8 % — ад 18 да 65 гадоў і 19,9 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 91,9 %, афраамерыканцы — 0,7 %, карэнныя амерыканцы — 0,4 % і азіяты — 0,9 %. 2,1 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[2].

У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 73 576 $, на хатнюю гаспадарку — у 60 528 $. 11,6 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 31,3 % маюць вышэйшую адукацыю[2].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Kennebec County, Maine, United States. Britannica. Праверана 16 лістапада 2022.
  2. а б в Kennebec County, Maine. Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 16 лістапада 2022.