Кен Стот
| Кен Стот | |
|---|---|
| англ.: Ken Stott | |
| Кен Стот у 2014 годзе. | |
| Імя пры нараджэнні | Кенэт Кэмпбэл Стот |
| Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1954[1] (71 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр, акцёр |
| Кар’ера | 1974 — наш час |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0832792 |
Кенэт Кэмпбэл Стот (англ.: Kenneth Campbell Stott; нар. 19 кастрычніка 1954, Эдынбург, Шатландыя)[2] — шатландскі кінаакцёр. Найбольш вядомы роляй інспектара Джона Рэбуса ў крымінальным серыяле «Rebus» (2006—2007). Таксама здымаўся ў драме «Messiah» (2001—2005) і выконваў ролю гнома Баліна ў кінатрылогіі «Хобіт» (2012—2014)[3].
У 1995 годзе Стот атрымаў прэмію Лорэнса Аліўе за найлепшую мужчынскую ролю другога плана у тэатральнай пастаноўцы Broken Glass[2].
За ролю Іяна Гарэта ў тэлевізійным міні-серыяле «The Missing» (2014), дзе ён здымаўся разам з Джэймсам Нэсбітам, акцёр быў намінаваны на прэмію BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю другога плана[4], а таксама на прэмію BAFTA Scotland за найлепшую мужчынскую ролю на тэлебачанні, якую ў выніку атрымаў.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ken Stott // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ken Stott (англ.). www.imdb.com. Праверана 7 красавіка 2026.
- ↑ Ken Stott Movies & TV Shows List | Rotten Tomatoes | Rotten Tomatoes (англ.). www.rottentomatoes.com. Праверана 7 красавіка 2026.
- ↑ Ritman, Alex. BAFTA TV Awards: Benedict Cumberbatch Gets Third Nomination for ‘Sherlock’ (англ.). The Hollywood Reporter (8 красавіка 2015). Праверана 7 красавіка 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кен Стот на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Кен Стот на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)