Кеплер (тэлескоп)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кеплер, тэлескоп)
Перайсці да: рух, знайсці
Касмічны тэлескоп «Кеплер»
Kepler Space Telescope.png
Арганізацыя: Злучаныя Штаты Амерыкі НАСА
Хвалевы дыяпазон: 400—865 нм[1]
NSSDC ID: 2009-011A
Месцазнаходжанне: у космасе
Тып арбіты: геліяцэнтрычная
Вышыня арбіты: 1 а.а.
Перыяд абароту: 372,5 дзён
Запушчаны: 7 сакавіка 2009 года 03:49:57 UTC[2]
Запушчаны з: Фларыда База ВПС на мысе Канаверал[3]
Выведзены на арбіту: Delta II (7925-10L)
Маса: 1039 кг
Дыяметр: 0,95 м
Плошча збіраючай 
паверхні:
0,708 м²[4]
Сайт: kepler.nasa.gov

«Кеплер» — астранамічны спадарожнік НАСА, абсталяваны звышадчувальным фатометрам, спецыяльна прызначаны для пошуку экзапланет (планет па-за Сонечнай сістэмы — каля іншых зорак), падобных да Зямлі[5]. Гэта першы касмічны апарат, створаны з такой мэтай. Ён названы ў гонар нямецкага матэматыка і астранома, які адкрыў законы руху планет. Абсерваторыя магла адначасова назіраць звыш 100 тыс. зорак. Наяўнасць планеты ў зоркі вызначаецца па перыядычных зменах яркасці апошняй, якія выклікаюцца транзітамі — праходжаннямі планеты перад зоркай.

Запуск адбыўся 6 сакавіка 2009 года ў 22:49 па часе Усходняга ўзбярэжжа ЗША. Будаўніцтвам і пачатковай аперацыяй кіравала «Лабараторыя рэактыўнага руху» НАСА, а першасны падрадчык, «Ball Aerospace», быў адказным за распрацоўку сістэм палёту «Кеплера». Са снежня 2009 года адказнасць за кіраванне місіяй лягла на Даследчы цэнтр Эймса, які таксама здзяйсняе асноўны аналіз навуковых даных ад тэлескопа.

Асноўная праграма была разлічана на 3,5 гады. 12 мая 2013 года тэлескоп «Кеплер» выйшаў са строю[6][7]; арбітальная абсерваторыя страціла арыентацыю ў прасторы, бартавы камп'ютар перайшоў у «бяспечны рэжым» (чакальны рэжым)[8]. Хоць пасля выхаду са строю махавікоў дакладная арыентацыя апарата стала немагчымай, аналіз даных будзе працягвацца яшчэ некалькі гадоў.

За тры гады працы тэлескопам «Кеплер» былі зроблены важныя і нават сенсацыйныя адкрыцці, напрыклад, былі выяўлены планеты памерам з Зямлю і менш. Да пачатку 2014 года ім было адкрыта звыш 3500 кандыдатаў у планеты, з якіх 246 апынуліся пацверджаны рознымі навуковымі групамі даследчыкаў[9].

Мэта місіі[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая мэтай тэлескопа «Кеплер» з'яўляецца даследванне структуры і разнастайнасці планетарных сістэм. Для гэтага, разглядаючы мноства зорак, неабходна дасягнуць некалькіх мэт:

  • Вызначыць, колькі планет, падобных да Зямлі, і вялікіх планет знаходзяцца каля прыдатнай для жыцця зоны (для ўсіх спектральных тыпаў зорак).
  • Вылічыць дыяпазон памераў і формаў арбіт гэтых планет.
  • Ацаніць колькасць планет, размешчаных у мультызоркавых сістэмах.
  • Вызначыць дыяпазон памераў арбіты, яркасці, дыяметра, масы і шчыльнасці кароткаперыядычных планет-гігантаў.
  • Выявіць дадатковых членаў у кожнай знойдзенай планетарнай сістэме, выкарыстоўваючы іншыя методыкі.
  • Вывучыць уласцівасці тых зорак, у якіх выяўлены планетарныя сістэмы.
  • Меркавалася, што ў найбліжэйшыя 2 гады «Кеплер» выявіць прыкладна 50 планет падобных да Зямлі паводле свайго хімічныга саставу.

«Кеплер» зусім не падобны да «Хабла». Запушчаны на нізкую калязямную арбіту «Хабл» неаднаразова рамантавалі, і па камандзе з цэнтра «Хабл» можна паварочваць у любы бок. «Кеплер» абарачаецца вакол Сонца і накіраваны на пэўны ўчастак неба — уздоўж датычнай да нашага рукава галактыкі, у кірунку да яе цэнтра. Тэлескоп бесперапынна адсочвае гэты ўчастак, знаходзячы экзапланеты па зменах інтэнсіўнасці зоркі.

Зноскі

  1. Kepler Mission: Photometer and Spacecraft(англ.) (Праверана 23 студзеня 2012)
  2. Aarhus University Staff KASC Scientific Webpage. Kepler Asteroseismic Science Consortium (14 March 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 14 сакавіка 2009.
  3. NASA’s Shuttle and Rocket Missions(англ.) (Праверана 23 студзеня 2012)
  4. Spacecraft and Instrument(англ.) (Праверана 23 студзеня 2012)
  5. Kepler Mission. NASA (March 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 14 сакавіка 2009.
  6. Kepler Mission Manager Update (англ.) . NASA (2013-05-15). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2013. Праверана 27 мая 2013.
  7. Тэлескоп «Кеплер» выйшаў са строю (руск.) . Lenta.ru (2013-05-16). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2013. Праверана 27 мая 2013.
  8. Аляксандр Яршоў Перайшоў у бескарысны рэжым (руск.) . Lenta.ru (2013-05-16). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2013. Праверана 27 мая 2013.
  9. Kepler (англ.) . НАСА. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 27 мая 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Касмічныя запускі ў 2009 Шаблон:Праекты па пошуку экзапланет