Перайсці да зместу

Керан Клемент

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Керан Клемент
англ.: Kerron Stephon Clement
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні англ.: Kerron Stephon Clement
Спецыялізацыя hurdling[d]
Клуб Florida Gators track and field[d]
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1985(1985-10-31)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 188 см
Вага 86 кг
IAAF 14234898
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Керан Стэфан Клемент англ.: (Kerron Stephon Clement, род. 31 кастрычніка 1985 г., Порт-оф-Спейн, Трынідад і Табага) — амерыканскі лёгкаатлет, які выступае ў бегу на 400 метраў і 400 метраў з бар’ерамі. Двухразовы алімпійскі чэмпіён, 4-кратны чэмпіён свету. Экс-рэкардсмен свету на дыстанцыі 400 метраў у памяшканні.

Нарадзіўся ў горадзе Порт-оф-Спейн, Трынідад і Табага. У 1998 годзе разам з сям’ёй пераехаў у штат Тэхас, ЗША. У чэрвені 2004 года атрымаў амерыканскае грамадзянства. З 2003 па 2007 гады вучыўся ва ўніверсітэце Фларыды. На чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2004 года выйграў 2 залатыя медалі; стаў чэмпіёнам у бегу на 400 метраў з бар’ерамі, а таксама з новым сусветным рэкордам стаў чэмпіёнам свету ў эстафеце 4 × 400 метраў. На чэмпіянаце нацыянальнай студэнцкай асацыяцыі 2005 года ў бегу на 400 метраў ўсталяваў сусветны рэкорд — 44,57, перасягнуўшы дасягненне легендарнага Майкла Джонсана. У 2005 і 2006 гадах станавіўся чэмпіёнам ЗША ў бегу на 400 метраў з / б. У 2007 годзе заняў 2-е месца ў бегу на 400 метраў на міжнародных спаборніцтвах DN Galan ў Стакгольме, усталяваўшы пры гэтым асабісты рэкорд — 44,48.

Няўдала выступіў на чэмпіянаце свету 2011 года. У бегу на 400 метраў з бар’ерамі змог дайсці да паўфіналу, у якім заняў апошняе месца з вынікам 52,11.

Зноскі

  1. Kerron Clement // World Athletics database