Кербер (спадарожнік)
![]() |
|
Гісторыя адкрыцця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | |
Дата адкрыцця | |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось |
59 000 км |
Эксцэнтрысітэт |
≈ 0[1] |
Перыяд абарачэння |
32,1 ± 0,3 дня[1] |
Нахіл арбіты |
≈ 0°[1] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр |
13—34 км |
Сярэдні радыус |
6,5—17 км |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі |
невядома |
Кербер (Kerberos; таксама S/2011 P 1 і P4) — чацвёрты спадарожнік Плутона. Адкрыты 28 чэрвеня 2011 года. Паводле папярэдніх ацэнак, яго дыяметр складае ад 13 да 34 км[2][3][4][5]. На момант свайго адкрыцця быў самым маленькім з усіх спадарожнікаў Плутона, да выяўлення ў 2012 годзе пятага спадарожніка Стыкс.
Арбітальныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]
Вялікая паўвось арбіты спадарожніка роўная прыблізна 59 000 км[6].
Арбіта Кербера знаходзіцца паміж арбітамі двух іншых малых спадарожнікаў Плутона — Нікты і Гідры. Перыяд абарачэння спадарожніка вакол Плутона — 31 дзень[7].
Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]
Спадарожнік быў выяўлены пры абследаванні неба касмічным тэлескопам «Хабл» 28 чэрвеня 2011 года. Новыя фатаграфіі былі атрыманы 3 і 18 ліпеня[8]. Афіцыйна адкрыццё новага спадарожніка было пацверджана 20 ліпеня[6].
Аб'екту было дадзена часавае абазначэнне P4. Як было абвешчана, спадарожнік быў выяўлены выпадкова, гэта значыць, яго адкрыццё не было вынікам спланаваных пошукаў.
Як заяўляюць у НАСА, вывучэнне спадарожніка S/2011 P 1 будзе ўключана ў праграму даследаванняў, якія будзе праводзіць у 2015 годзе касмічны апарат «Новыя гарызонты»[3][9].
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Пасля адкрыцця гэты спадарожнік атрымаў часавае абазначэнне S/2011 (134340) 1 у адпаведнасці з сістэмай класіфікацыі астранамічных аб'ектаў. Марк Шоўалтэр, які ўзначальвае групу вучоных, што адкрылі новы спадарожнік, заявіў, што ў адпаведнасці з правіламі Міжнароднага астранамічнага саюза спадарожніку будзе прысвоена імя з грэчаскай міфалогіі, звязанае з падземным царствам мёртвых (працягваючы шэраг — Плутон (бог падземнага царства), Харон (перавозчык душ праз раку Стыкс) і г.д.)[10]. У галасаванні, якое было праведзена на спецыяльна створаным сайце, перамаглі варыянты Вулкан і Цэрбер[11]. 2 ліпеня 2013 года спадарожнік атрымаў афіцыйнае імя — Kerberos (Кербер). Было вырашана даць спадарожніку назву ў лацінскай транскрыпцыі грэчаскага імя гэтага міфалагічнага персанажа, каб не ўзнікла блытаніны з назвай астэроіда (1865) Цэрбер (Cerberus)[12][13][14].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Showalter, M. R.; Hamilton, D. P. New Satellite of (134340) Pluto: S/2011 (134340) 1 (англ.) . Central Bureau for Astronomical Telegrams. International Astronomical Union (20 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 20 ліпеня 2011.
- ↑ «Хабл» выпадкова знайшоў новы спадарожнік Плутона , Лента.ру (20 ліпеня 2011). Праверана 20 ліпеня 2011.
- ↑ 3,0 3,1 Tiny fourth moon discovered in Pluto's orbit (англ.) , CNN . Праверана 20 ліпеня 2011.
- ↑ У Плутона знайшлі новы спадарожнік , Камсамольская праўда (20 ліпеня 2011). Праверана 20 ліпеня 2011.
- ↑ Тэлескоп «Хабл» знайшоў новы спадарожнік Плутона , Правда.ру (20 ліпеня 2011). Праверана 20 ліпеня 2011.
- ↑ 6,0 6,1 Pluto Has Another Moon, Hubble Photos Reveal (англ.) . Space.com (20 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 20 ліпеня 2011.
- ↑ Alan Boyle. Scientists spot Pluto's fourth moon (англ.) . Cosmic Log. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 20 ліпеня 2011.
- ↑ NASA: Адкрыты чацвёрты спадарожнік карлікавай планеты Плутон , Аргументы.ру (20 ліпеня 2011). Праверана 20 ліпеня 2011.
- ↑ Deborah Zabarenko, Will Dunham. The Hubble Space Telescope has discovered a tiny fourth moon orbiting the distant icy dwarf planet Pluto, NASA said on Wednesday. (англ.) , Reuters (20 July 2011). Праверана 20 ліпеня 2011.
- ↑ What should Pluto's new moon be named? (англ.) , New Scientist (20 July 2011). Праверана 3 кастрычніка 2011.
- ↑ Дапамажыце нам назваць спадарожнікі Плутона! (руск.) . Pluto Rocks!. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2013. Праверана 16 лютага 2013.
- ↑ Names for New Pluto Moons Accepted by the IAU After Public Vote
- ↑ 2 Pluto Moons Get New Names (Sorry 'Star Trek' Fans) (англ.) , Space.com (2 July 2013). Праверана 2 ліпеня 2013.
- ↑ Alan Boyle. Sorry, Trekkies: Pluto moons dubbed Styx and Kerberos (and not Vulcan) (англ.) , NBC News (2 July 2013). Праверана 2 ліпеня 2013.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- NASA’s Hubble Discovers Another Moon Around Pluto NASA (англ.)
- Jonathan Amos. Hubble spies fourth moon at Pluto BBC News, 20 July 2011 (англ.)
- Fourth moon discovered around Pluto NewScientist, 20 July 2011 (англ.)
![]() |
Гэта пачатак артыкула пра транснептунавы аб'ект. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|