Керніт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Керні́т[1]мінерал класа баратаў, водны барат натрыю, Na2B4O7·4H2O. Адкрыты ў 1927[2] годзе. Назва паходзіць ад радовішча ў акрузе Керн[3][2] (штат Каліфорнія, ЗША).

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі прызматычныя, падоўжаныя або клінападобныя. Бясколерны або белага колеру, са шкляным бляскам. Спайнасць дасканалая. Шчыльнасць 1,91 г/см³. Цвёрдасць 2,5 па шкале Моаса. Павольна раствараецца ў халоднай вадзе, добра раствараецца ў гарачай вадзе і кіслотах[2].

Характэрны мінерал вулканагенна-асадкавых радовішчаў бору. Радовішчы ў ЗША, Турцыі, Аргенціне[2]. З'яўляецца прадуктам дыягенетычнага пераўтварэння пярвічна-асадкавай буры[4]. Руда на бор.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
  2. а б в г Кернит // Каталог Минералов.Ru (руск.)
  3. Rich Station, Kramer Borate deposit, Boron, Kramer District, Kern Co., California, USA // Каталог Минералов.Ru
  4. Кернит // Webmineral.ru (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]