Кесадылья
| Кесадылья | |
|---|---|
| ісп.: quesadilla | |
| | |
| Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
| Мексіканская кухня | |
| Краіна паходжання | |
| Кампаненты | |
| Асноўныя | |

Кесадылья (ісп.: quesadilla, літар. сырная тартылья) — страва мексіканскай кухні. Кесадылья ўяўляе сабой дзве аладкі тартыльі з начынкаю, у якую абавязкова ўваходзіць сыр, падсмажаны на патэльні або ў фрыцюры. За кошт падсмажвання сыр у начынцы плавіцца і тым самым змацоўвае абедзве тартыльі. Таксама замест двух аладак можна скласці адну тартылью напалову.
У якасці начынкі можна выкарыстоўваць розныя віды мяса (у першую чаргу, курынае), гародніну, грыбы, абавязкова сыр. Гатовую кесадылью звычайна разразаюць на чвэртачкі і падаюць з вострым соусам (часцей за ўсё, сальсай) і крэм-фреш або смятанай. Таксама часта падаюць лёгкі агароднінную салату.
Галоўнае адрозненне ад падобных страў — бурыта, чымічанга, энчылада, такас — заключаецца ў тым, што тартыльі складаюць напалову, а не заварочваюць ў яе начынку.