Клабук
Выгляд
Клабу́к (ад цюрк. — шапка) — першапачаткова назва галаўнога ўбора князёў, ён уяўляў сабой каўпак, абшыты мехам, з прышытым да яго невялікім пакрывалам, якое спадала на плечы. У цяперашні час клабук — гэта галаўны ўбор праваслаўных і ўніяцкіх духоўных асоб:
- у манахаў галаўны ўбор чорнага колеру ў выглядзе пашыранага зверху цыліндра з трыма шырокімі лентамі, якія спускаюцца на спіну. Іераманахі могуць насіць клабук у час набажэнства. Цыліндрычная форма клабука з'явілася ў XVII ст. у Візантыйскай Грэчаскай Царкве, затым была прынята і ў Расіі. Да гэтага клабук быў паўсферычнай формы;
- архіерэйскі клабук па форме падобны да манаскага; мітрапаліты носяць клабук белага колеру з нашытым крыжам, архіепіскапы — чорнага з нашытым крыжам, епіскапы — чорнага;
- патрыяршы клабук паўсферычнай формы, чорнага або белага колеру, з крыжыкам зверху, з вышытымі выявамі серафімаў або крыжоў, адна стужка, больш шырокая, спускаецца на спіну і дзве — на грудзі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Завальнюк У.М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.