Слаявіна кусцістая. Першасная слаявіна часцей рана знікае, але часам захоўваецца доўга, створана моцна зрэзанымі жаўтавата- або зеленавата-шэрымі лускавінкамі розных памераў. Падэцыі да 8 см вышыні, сярніста-жоўтыя, цыліндрычныя, простыя, у верхняй частцы звужаныя або пашыраныя ў правільныя сцыфы з суцэльным або праліфіцыруючым краем[1].
Паверхня падэцыяў пакрыта жаўтлява-шараватым каравым пластом пры аснаванні, часам ён даходзіць да сярэдзіны падэцыяў. Астатняя іх частка прыпудрана парошыстымі сарэдыямі сернага або саламяна-жоўтага колеру. Пладовыя целы (апатэцыі) ярка-чырвоныя, сустракаюцца рэдка, размяшчаюцца па краю сцыф. Споры эліпсоіднай формы, 8-10×2,5-3,5 мкм[1].
↑ абвгдКладония бесформенная // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 49-50. — 592 с. — 120 000 экз.
Кладония бесформенная // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 49-50. — 592 с. — 120 000 экз.
Кабзар Н. Кладонія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.