Расліна можа дасягаць у вышыню 1,5 метра. Сцябло (адно або некалькі[4]) прамастаячае, жорсткае, разгалінаванае, пакрытае лісцем. Падземная частка заканчваецца карэнішчам. Лісце буйное, даўжынёй да 40[4] см, перыстае, яйкападобнае, з зубчастым краем, з ніжняга боку рэдка апушанае. Ніжняе лісце на доўгіх, пашыраных унізе чаранках, верхняе — амаль сядзячае[4].
Кветкі зеленаватыя, сабраныя ў разгалінаваныя суквецці. Калякветнік складаецца з 4—5 рана ападаючых белаватых пялёсткаў[4]. Плод лістоўка(руск.) бел. з кручкаватым носікам. Насенне пакрыта бурымі лускавінкамі.
Па паходжанні сярэднееўрапейскі лесастэпавы від. Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа і заходнія раёны Усходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі гэты рэліктавы від знаходзіцца за паўночна-ўсходняй мяжой арэала[5].
Пад дзяржаўную ахову на тэрыторыі Беларусі ўпершыню ўзяты ў 1964 г. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Польшчы[5].
↑Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ 4,04,14,24,34,4Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 139. (руск.)