Класавая барацьба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Red star.svg

Класавая барацьба — гэта тэрмін, які выкарыстоўваецца для апісання антаганізму, які існуе ў грамадстве, выкліканага рознымі сацыяльна-эканамічнымі інтарэсамі і ўмовамі жыцця паміж прадстаўнікамі розных класаў. Гэты тэрмін найбольш яскрава выражаны ў філасофіі марксізму.

Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс у сваёй працы «Маніфест Камуністычнай партыі» сцвярджалі, што гісторыя ўсяго чалавецтва заснавана на барацьбе двух класаў — эксплуататараў і эксплуатаваных. У сучасным грамадстве Маркс і Энгельс таксама вылучаюць два класы — буржуазію і пралетарыят. У дадзеным выпадку дзяленне грамадства на класы абумоўлена стаўленнем класаў да сродкаў вытворчасці, дзе буржуазія валодае сродкамі вытворчасці, а пралетарыят не валодае. У выніку класавай барацьбы павінна адбыцца рэвалюцыя, якая вядзе да змены вытворчых адносін і становішчу класаў у грамадстве. Па палажэннях марксізму класавая барацьба спыняецца ў бескласавым грамадстве — камунізме.

Ідэі класавай барацьбы атрымалі развіццё ў марксізме-ленінізме. У працы Уладзіміра Леніна «Дзяржава і рэвалюцыя» адзначана, што антаганізм паміж класамі непазбежны ў капіталістычным грамадстве і павінен урэшце прывесці да ўстанаўлення дыктатуры аднаго з асноўных класаў, і адзінай альтэрнатывай дыктатуры пралетарыяту ён лічыў дыктатуру буржуазіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]