Класічная механіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Класічная механіка

Другі закон Ньютана
Гісторыя…

Класічная меха́нікамеханіка, якая зыходзіць з класічных уяўленняў аб прасторы і часе і мае сваёй асноваю Еўклідаву геаметрыю і законы Ньютана. У XIXXX стст. была выяўлена памылковасць некаторых базавых палажэнняў класічнай механікі. Але, нягледзячы на гэта, законы класічнай механікі з добрай ступенню дакладнасці апісваюць рух макраскапічных цел. Класічная механіка з'яўляецца адной з дзвюх асноўных падгалін механікі, якая мае справу з наборам фізічных законаў, якія апісваюць рух цел пад дзеяннем сістэмы сіл. Рух цел вывучаецца здаўна, што робіць класічную механіку адным з найстарэйшых і найбуйнейшых суб'ектаў у галіне навукі, тэхнікі і тэхналогіі.

Матэматычны маятнік — тыповы выпадак класічнай механікі

Класічная механіка апісвае рух макраскапічных аб'ектаў: ад снарадаў да частак машын, а таксама аб'екты ў космасе, напрыклад, касмічныя караблі, планеты, зоркі і галактыкі. Акрамя таго, дысцыпліна мае спецыялізацыі пры вывучэнні такіх суб'ектаў, як газы, вадкасці, цвёрдыя рэчывы, і іншыя канкрэтныя падтэмы. Класічная механіка дае надзвычай дакладныя вынікі, пакуль вобласць даследаванняў абмяжоўваецца буйнымі аб'ектамі, а хуткасці не набліжаюцца да хуткасці святла. Калі разглядаемыя аб'екты досыць малыя, становіцца неабходным увесці іншыя галіны механікі, як квантавую механіку, у аснове якой ляжаць законы фізікі, звязаныя з дыскрэтнай прыродай матэрыі, карпускулярна-хвалевым дуалізмам мікрачасціц (атамных ядзер, электронаў). Пры рэлятывісцкіх хуткасцях законы класічнай механікі ўжо не адпавядаюць рэчаіснасці, і замест яе выкарыстоўваюць спецыяльную тэорыю адноснасці. Агульная тэорыя адноснасці ўключае ў механіку гравітацыйнае ўзаемадзеянне.

Тэрмін «класічная механіка» быў прыдуманы у пачатку XX стагоддзя для апісання сістэмы фізікі, якая была распрацавана Ісаакам Ньютанам і многімі яго сучаснікамі-натурфілосафамі і грунтуецца на ранейшых астранамічных тэорыях Іагана Кеплера, якія ў сваю чаргу былі заснаваны на дакладных назіраннях Ціха Брагэ і наземных даследаваннях руху снарада Галілея. З таго, што гэтыя аспекты фізікі былі распрацаваны задоўга да з'яўлення квантавай механікі і тэорыі адноснасці, некаторыя крыніцы выключаюць тэорыю адноснасці Эйнштэйна з гэтай катэгорыі. Аднак шэраг сучасных крыніц уключаюць у паняцце рэлятывісцкую механіку, якая, на іх думку, уяўляе сябой класічную механіку ў яе найбольш развітай і найбольш дакладнай форме.

Пачатковы этап у развіцці класічнай механікі часта называюць ньютанаўскай механікай; ён звязаны з фізічнымі паняццямі і матэматычнымі метадамі, вынайдзенымі самім Ньютанам, паралельна з Лейбніцам, і іншымі вучонымі. Пазней былі распрацаваны больш абстрактныя і агульныя метады, якія прывялі да перафармулёўкі класічнай механікі, вядомай як механіка Лагранжа і гамільтанаўская механіка. Гэтыя дасягненні былі зроблены ў асноўным у XVIII і XIX стагоддзях.

Асноўныя раздзелы і паняцці класічнай механікі:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]