Класічная мова мая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Класічная мова майя)
Класічная мая
Краіны
Рэгіёны Юкатан, Гватэмала
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Цэнтральнай Амерыкі

Маяскія мовы

Заходняя галіна
Чалана-цэльталанскія мовы
Чольская группа
Чорці
Пісьменнасць пісьмо мая
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 emy
IETF emy
Glottolog epig1241

Класічная мова мая — самая старажытная пісьмова засведчаная мова з моўнай сям'і мая. Асноўная мова надпісаў класічнага перыяду мая.

Генетычныя сувязі[правіць | правіць зыходнік]

На цяперашні час мяркуецца, што кодэксы і іншыя класічныя тэксты мая былі створаны пісцамі, звычана жрацамі мая, на літаратурнай форме мовы чольці[1][2]. Магчыма, маяскія вярхі ўжывалі гэту мову як лінгва франка на ўсёй мая-моўнай прасторы. Аднак магчыма, што тэксты таксама маглі запісвацца і на іншых мовах мая Петэнскага басейна і Юкатана, найперш на юкатэкскай. Таксама існуюць некаторыя пацвярджэнні таго, што пісьмо мая магло час ад часу выкарыстоўвацца для запісу маяскіх моў Гватэмальскага нагор'я[2]. Аднак, у выпадку напісання тэкстаў на іншых мовах, яны маглі быць запісаны чольці-моўнымі пісцамі і такім чынам мець элементы мовы чольці.

Пісьменства[правіць | правіць зыходнік]

Класічная мая — галоўная мова, на якой ствараліся помнікі пісьменства дакалумбавых мая, і асабліва шырока прадстаўлена ў надпісах з нізінных рэгіёнаў у перыяд каля 200—900 гг. н.э. Пісьмовая сістэма (вядомая як пісьмо мая) па сваіх прынцыпах была ў нечым падобна да складова-ідэаграфічных пісьменнасцей[3], такіх як шумерскі клінапіс, у якім выкарыстоўваліся спалучэнні логаграфічных і складовых знакаў (графем). Корпус пісьменнасці мая дае ўяўленне аб асноўных складовых знаках, якія адлюстроўваюць фаналогію класічнай мовы мая, пашыранай у рэгіёне ў той час, і маглі таксама спалучацца ці дапаўняцца яшчэ большай колькасцю лагаграм. Таму выразы класічнай мовы мая маглі запісвацца мноствам спосабаў: ці толькі лагаграмамі, ці лагаграмамі з фанетычнымі дапаўненнямі (камплементамі), лагаграмамі і складовымі знакамі, ці выключна спалучэннем складовых знакаў. Напрыклад, у адной распаўсюджанай мадэлі запісу карані многіх дзеясловаў і назоўнікаў перадаваліся лагаграмамі, тады як іх граматычныя афіксы запісваліся складовымі знакамі, прыкладна як у японскай пісьменнасці.

Граматыка[правіць | правіць зыходнік]

Як большасць іншых маяскіх моў, класічная мая мела парадак дзеяслоў-дзейнік-дапаўненне (VSO) і была эргатыўнай мовай. Будучы полісінтэтычнай мовай, для перадачы граматычнай функцыі яна выкарыстоўвала як прыстаўкі, так і суфіксы. Назоўнікі не скланяліся і не мелі граматычнага роду. Таксама ў мове быў цэлы клас непераходных дзеясловаў, якія перадавалі прасторавае размяшчэнне аб'екта. Акрамя таго, мова мела лічыльныя словы для абазначэння колькасці ў назоўнікаў і выкарыстоўвала дваццатковую сістэму злічэння. Дзеясловы не спрагаюцца па часах, але сэнсава змяняюцца радам відавых часціц.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Houston, Stephen D.; Robertson, John; Stuart, David (2000). "The Language of Classic Maya Inscriptions". Current Anthropology. 41 (3): 321–356. doi:10.1086/300142. ISSN 0011-3204. PMID 10768879.
  2. а б Kettunen and Helmke (2005, p.12)
  3. Але пры гэтым пісьмо мая — арыгінальная пісьменнасць, не звязаная з імі генетычна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]