Перайсці да зместу

Клас (біялогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Клас (ад лац.: classis — разрад, група) — іерархічная ступень біялагічнай сістэматыкі, прыродная таксанамічная група, якая аб'ядноўвае сваяцкія атрады жывёл ці парадкі раслін. Паняцце класу уведзена французскім батанікам Ж. Турнефорам (фр.: Joseph Pitton de Tournefort).

Некаторыя класы падзяляюцца на падкласы. Класы аб'ядноўваюцца ў аддзелы (раслін) і тыпы (жывёл). Прадстаўнікі класу падобныя будовай і паходзяць ад агульных продкаў.

  • Марозаў Я. І. Клас // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.