Клаустальскі тэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клаустальскі тэхнічны ўніверсітэт
ням.: Technische Universität Clausthal
Logo TUC de Web.gif
TU-Clausthal-2019-msu-wlm1-4128.jpg
Арыгінальная назва ням.: Technische Universität Clausthal
Міжнародная назва англ.: Clausthal University of Technology
Заснаваны 1775
Студэнты 4 963
Размяшчэнне Клаусталь-Цэлерфельд
Сайт tu-clausthal.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клаустальскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Clausthal) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Клаусталь-Цэлерфельд.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта невялікі дзяржаўны ўніверсітэт рэгулярна ўваходзіць у шэраг найлепшых нямецкіх інжынерных універсітэтаў. Больш за 30 % студэнтаў і 20 % прафесарска-выкладчыцкага складу прыязджаюць з-за мяжы, што робіць яго адным з самых міжнародных універсітэтаў Германіі. Універсітэт найбольш вядомы выбітнымі карпаратыўнымі лідарамі сярод сваіх былых студэнтаў. Напрыклад, у 2011 годзе пяць з 30 вядучых кампаній, якія ўваходзяць у Нямецкі фондавы індэкс, мелі выпускнікоў гэтай установы ў сваім праўленні, а дзве з іх мелі выпускніка гэтай ВНУ нават у якасці генеральнага дырэктара.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт прыродазнаўчых і матэрыялазнаўчых навук
  • Факультэт энергетыкі і эканомікі
  • Факультэт матэматыкі, камп’ютарных навук і машынабудавання

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]