Перайсці да зместу

Клаўдзіа Бавю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Клаўдзіа Бавю
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 16 красавіка 1988(1988-04-16)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Гвадэлупа
 Францыя
Рост 174 см
Вага 64 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Францыя Кале
Маладзёжныя клубы
2005—2006 Францыя Нант
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2012 Францыя Труа 99 (17)
2011—2012 →  Францыя Шатару 37 (10)
2012—2013 Францыя Шатару 21 (6)
2013 →  Францыя Бастыя 15 (1)
2013—2015 Францыя Генгам 72 (22)
2015—2016 Францыя Алімпік Ліён 19 (5)
2016—2020 Іспанія Сельта 23 (2)
2017—2018 →  Іспанія Леганес 28 (2)
2018—2019 →  Францыя Кан 25 (3)
2020—2021 Іспанія Дэпартыва 26 (3)
2021—2023 Францыя Булонь 26 (3)
2023 Францыя Іўры 12 (3)
2023— Францыя Кале
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2018 Гвадэлупа Гвадэлупа 3 (1)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2023.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 лютага 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клаўдзіа Бавю (фр.: Claudio Beauvue; нап. 16 красавіка 1988, Сен-Клод, Гвадэлупа) — французскі футбаліст гвадэлупскага паходжання, атакуючы паўабаронца клуба «Кале».

Пачаў займацца футболам у Гвадэлупе, адкуль неўзабаве перабраўся ў еўрапейскую частку Францыі. У 2005 годзе стаў іграком «Нанта», дзе гуляў за другую каманду ў аматарскай лізе.

У 2006 годзе стаў іграком «Труа», але першы сезон таксама правёў у другой камандзе. У склад асноўнай каманды далучыўся ў 2007 годзе, аднак асноўным іграком стаў толькі ў сезоне 2008/09, паводле вынікаў якога каманда пакінула Лігу 2. Нягледзячы на гэта Бавю працягнуў быць лідарам каманды і вярнуў каманду ў другі дывізіён, дзе правёў з клубам яшчэ адзін сезон.

Апасля ігрок выступаў за «Шатару», спачатку на правах арэнды, а потым клуб поўнасцю выкупіў кантракт іграка. У 2013 годзе на ўмовах арэнды прыяднаўся да «Бастыі». 18 ліпеня 2013 года перайшоў у склад клуба Лігі 1 «Генгама». У новай камандзе адразу стаў асноўным іграком і ў першым жа сезоне дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Кубку Францыі, згуляўшы ў тым ліку і ў фінальным матчы.

Улетку 2015 года папоўніў склад ліёнскага «Алімпік», але ўжо ў студзені 2016 года перайшоў у клуб іспанскай Ла Лігі «Сельта»[2]. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Леганесу» на адзін сезон. У жніўні 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Кана», па заканчэнні сезона 2018/19 вярнуўся ў «Сельту», за якую, аднак, у сезоне 2019/20 не выхадзіў на поле.

У студзені 2020 года перайшоў у «Дэпартыва» з Ла-Каруньі. У жніўні 2021 года вярнуўся ў Францыю, стаў выступаць за «Булонь». У лютым 2023 года далучыўся да «Іўры», а ў ліпені 2023 года папоўніў склад «Кале».

«Генгам»:

  1. ↑ Claudio Beauvue // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ «Сельта» подтвердила переход форварда «Лиона» Бовю