Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская
Дата нараджэння 12 жніўня 1911(1911-08-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 2002(2002-03-04) (90 гадоў)
Муж Георгій Мікалаевіч Пятроў
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Клаўдзія Фёдараўна Каліто́ўская (12 жніўня 1911, в. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 4 сакавіка 2002[1]) — беларуская артыстка балета. Заслужаная дзяячка культуры Беларусі (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская нарадзілася ў 1911 годзе ў мястэчку Уселюб Наваградскага павета, дзе яе бацька Фёдар Марцінавіч Калітоўскі працаваў лясным кандуктарам графа О’Рурка. Бацьку праз год перавялі ў Мінск, дзе і прайшлі дзіцячыя гады Клаўдзіі. [2] У 1930 годзе скончыла харэаграфічнае аддзяленне Беларускага музычнага тэхнікума, у 1933 годзе — Беларускую студыю оперы і балета. Першай балетнай пастаноўкай, у якой Калітоўскай давялося паўдзельнічаць, стаў балет Р. Гліэра «Чырвоны мак», пастаўлены ў 1933 годзе Л. Крамарэўскім, дырыжыраваў Георгій Пятроў. Праз год гледачы змаглі ўбачыць яе ў балеце «Капелія», а ў 1936 годзе — «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні.[2]

У 19331937 і 19451951 гадах — артыстка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1937 годзе разам з мужам Г. Пятровым уехала ў Алма-Ату, дзе нядаўна быў створаны Дзяржаўны аб’яднаны тэатр казахскай і рускай оперы і стваралася балетная трупа.[2]

У 1945 годзе Георгій Пятроў і Клаўдзія Калітоўская атрымалі запрашэнне вярнуцца на працу ў Мінск. Танцавала ў балетах «Арлекінада», «Раймонда», «Дон Кіхот», «Князь-возера», «Доктар Айбаліт», «Канёк-Гарбунок», «Лебядзінае возера» і іншых. [2]

У 1951 годзе Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская пакінула балетную сцэну.[2] У 19511975 гадах — дырэктар Беларускага харэаграфічнага вучылішча.

Зноскі

  1. Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская. Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 13 сакавіка 2022.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Артыстка балета з Уселюба

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]