Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская
Нараджэнне 1845
Смерць 1910
Месца пахавання
Род Святаполк-Мірскія
Маці Sofya Engelhardt[d]
Муж Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі[1]
Дзеці Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі[2], Ivan Svyatopolk-Mirsky[d][2], Dmitry Svyatopolk-Mirsky[d][2], Vladimir Svyatopolk-Mirsky[d][2] і Semyon Svyatopolk-Mirsky[d][2]

Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская (у дзявоцтве Ханыкава, 1845 — 1910) — княгіня, жонка Мікалая Іванавіча Святаполк-Мірскага‎, адна з уладальніц Мірскага замка.

Бацькі Клеапатры Міхайлаўны: Міхаіл Ханыкаў і Соф'я Энгельгарт. У 1868 годзе ўзяла шлюб з Мікалаем Іванавічам Святаполк-Мірскім, на іхнім вяселлі прысутнічаў сам імператар Мікалай I з жонкай. Ад гэтага шлюбу нарадзілася сем дзяцей, акрамя таго Клеапатра Міхайлаўна выхоўвала траіх дзяўчынак.

У 1898 годзе пасля смерці мужа Мікалая Іванавіча стала ўладальніцай Мірскага замка. Каб ушанаваць памяць пра мужа, каля Мірскага замка пабудавала сямейную капліцу-пахавальню па праекту пецярбургскага акадэміка архітэктуры P. Р. Марфельда. У капліцу быў перанесены труна мужа, а таксама астанкі сына Уладзіміра, які памёр у 1906 годзе ў Егіпце. У 1910 годзе Клеапатра Міхайлаўна памёрла, пахавана ў капліцы-пахавальні Святаполк-Мірскіх.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. а б в г д Lundy D. R. The Peerage