Клеменс Фрыц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Клеменс Фрыц
Clemens fritz.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 снежня 1980(1980-12-07)[1][2] (37 гадоў)
Эрфурт, акруга Эрфурт[d], ГДР[3]
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 183 см
Вага 81 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Моладзевыя клубы
1995 — 1997 Сцяг Германіі Рот-Вайс (Эрфурт)
1997 — 1998 Сцяг Германіі Лейпцыг
1998 — 1999 Сцяг Германіі Рот-Вайс (Эрфурт)
Клубная кар’ера*
1999 — 2001 Сцяг Германіі Рот-Вайс (Эрфурт) 57 (14)
2001 — 2003 Сцяг Германіі Карлсруэ 61 (7)
2003 — 2006 Сцяг Германіі Баер 04 43 (2)
2006 — 2017 Сцяг Германіі Вердэр 288 (5)
Нацыянальная зборная**
2001 Сцяг Германіі Германія (да 21) 6 (0)
2002 Сцяг Германіі Германія B 1 (0)
2006 — 2008 Сцяг Германіі Германія 22 (2)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Аўстрыя/Швейцарыя 2008

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 мая 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Клеменс Фрыц (ням.: Clemens Fritz; нар. 7 снежня 1980, Эрфурт, ГДР) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы ў першую чаргу дзякуючы шматгадовым выступленням за клуб «Вердэр», дзе доўгі час быў капітанам.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Футбольную кар’еру Клеменс пачаў у 14 гадоў у юнацкай камандзе клуба «Рот-Вайс» з яго роднага Эрфурта. Праз два гады ў клубе пачаліся фінансавыя праблемы і футбольная школа была зачынена. Клеменс працягнуў заняткі ў Лейпцыгу, у футбольнай школе мясцовага клуба «Лейпцыг», але праз год ён зноў вярнуўся ў Эрфурт, дзе стаў выступаць за моладзевую каманду чырвона-белых. З 1999 года Фрыц стаў прыцягвацца да гульняў асноўнай каманды і за два сезоны правёў 57 матчаў і забіў 14 мячоў.

У 2001 годзе маладога абаронцу запрасілі ў клуб Другой Бундэслігі «Карлсруэ». У новым клубе Фрыц рэгулярна выходзіў на поле ў асноўным складзе.

У 2003 годзе ён заключыў кантракт з «Баерам» з Леверкузена. 9 лістапада 2003 года Фрыц правёў свой першы матч у Бундэслізе. Улетку 2004 года Клеменс атрымаў сур'ёзную траўму і здолеў вярнуцца на поле толькі ў сакавіку 2005 года, выйшаўшы на поле ў матчы супраць «Ліверпула» у рамках розыгрышу Лігі чэмпіёнаў.

У 2006 годзе Клеменс Фрыц перайшоў у брэменскі «Вердэр», дзе неўзабаве таксама стаў асноўным правым абаронцам каманды, выцесніўшы са складу іграка зборнай Германіі Патрыка Авамаелу. Пазней таксама стаў капітанам брэменскай каманды. У сакавіку 2017 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезону, і ў маі абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4]

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Дэбют у нацыянальнай зборнай Германіі адбыўся 7 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць зборнай Грузіі, а 2 чэрвеня 2007 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына Фрыц правёў свой першы гол.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Вердэр»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Германія:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]