Перайсці да зместу

Клетка малпы (карная аперацыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Клетка малпы» (ням.: «Affenkäfig») — крыптонім антыпартызанскай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад у Другой сусветнай вайны супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва ў Гарадоцкім, Мехаўскім, часткова Невельскім (Расія) раёнах у лістападзе 1942 г.

Праводзілася сіламі 12-й танкавай дывізіі  (руск.), батальёна з ахоўнай дывізіі і паліцэйскімі з мясцовых гарнізонаў. 11 лістапада нямецкія карныя часткі пачалі сцягваць кальцо акружэння вакол лагераў 4-й Беларускай партызанскай брыгады, пад ахову якой пайшло насельніцтва з вёсак. Манеўруючы ў лясіста-балоцістай мясцовасці, партызаны пазбягалі адкрытых сутыкненняў з варожымі танкамі і замацаваліся ў цяжкадаступным для праціўніка лясным масіве. Не дасягнуўшы намечанай мэты, нямецкія падраздзяленні знішчылі 58 вёсак, у т.л. Ахрамеева, Вусце, Гумнічына, Падранды, Петрачыха, Рудзіха, Янава і інш., расстралялі больш за 1200 чал.: пераважна старых і жанчын з малалетнімі дзецьмі, якія там засталіся. У нямецкай справаздачы аб аперацыі «Waldwinter» адзначана, што адшукаць жывёлу і прадукты харчавання 286-я ахоўная дывізія не змагла з-за амаль поўнасцю разбураных 12-й танкавай дывізіяй вёсак у Гарадоцкім раёне ў выніку праведзенай аперацыі.

  • «Клетка малпы» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. Кадэты — Ляшчэня / БелЭн; Рэдкал.: Г. П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. – С. 193. — ISBN 985-11-0041-2.