Перайсці да зместу

Клод Жазеф Вернэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жазеф Вернэ
фр.: Claude Joseph Vernet
Фатаграфія
Партрэт пэндзля Элізабет Віжэ-Лебрэн
Імя пры нараджэнні Клод Жазеф Вернэ
Дата нараджэння 14 жніўня 1714(1714-08-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1789(1789-12-03) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Antoine Vernet[d]
Жонка Virginie Cecil Parker[d]
Дзеці Carle Vernet[d] і Marguerite Émilie Chalgrin[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, літограф, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр пейзаж і marine painting[d]
Уплыў Adrien Manglard[d] і Bernardino Fergioni[d]
Уплыў на Carle Vernet[d], Jean-Pierre Péquignot[d], Jean-Antoine Vernet[d] і Henry d'Arles[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клод Жазе́ф Вернэ́ (фр.: Claude Joseph Vernet, часта без першага імя — Жазеф Вернэ; 14 жніўня 1714, Авіньён — 3 снежня 1789, Луўр, Парыж) — французскі жывапісец.

К. Ж. Вернэ (гравюра П. Азана). Рыбакі, заспетыя ветрам. 2-я палова 18 ст. Прыватны збор, С.-Пецярбург

Клод Жазеф Вернэ — французскі жывапісец, бацька мастака Карла Вернэ і дзед мастака Араса Вернэ. Нарадзіўся ў Авіньёне, вучыўся ў Італіі ў Бернардзіна Ферджоні і Адрыен Манглард[1][2][3][4] і стаў адным з самых выбітных пейзажыстаў свайго часу. Пры жыцці праславіўся, галоўным чынам, відарысамі марскіх бур, якія, у прыватнасці, падабаліся расійскаму імператару Паўлу I. У 1754—1762 гадах па заказе караля Людовіка XV напісаў серыю карцін «Порты Францыі» (Парыж, Луўр), стварэнню якіх папярэднічаў шэраг эцюдаў з натуры. Яго вялікія палотны набываліся для ўпрыгожвання палацаў па ўсёй Еўропе, у наш час знаходзяцца ва ўсіх буйных еўрапейскіх музеях. Адна з найбуйнейшых калекцый — у Дзяржаўным Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. З малюнкаў К. Ж. Вернэ рабіліся гравюры.

Найбольш вядомыя карціны

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Бура ў скалістага берага»;
  • «Від Неапаля з Везувіем». Палатно, 99 х 197 см. Набыта Луўрам у 1976 г.;
  • «Від Неапалітанскага заліва», 1748. Палатно, 100 х 198 см;
  • «Уваход у Палермскі порт пры месяцавым святле»

Зноскі

  1. Marina di Anzio(недаступная спасылка). Accademia di San Luca. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2015. Праверана 9 October 2020.
  2. Vernet. Treccani. Праверана 9 October 2020.
  3. Claude-Joseph Vernet, 1714-1789. The Council; University of Michigan. 1976. pp. 1728, 1739, 1747. {{cite book}}: Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр |authors= (даведка)
  4. Silvia Maddalo (1982). Adrien Manglard (1695-1760). Multigrafica; University of Virginia. pp. 20–28.