Клод Жансак
| Клод Жансак | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 1 сакавіка 1927[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 снежня 2016[4][5][…] (89 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Pierre Mondy[d][1] і Henri Chemin[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | актрыса, кінаактрыса |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0312985 |
| claude-gensac.com | |
Клод Жанна Малька Жансак (фр.: Claude Jeanne Malca Gensac; 1 сакавіка 1927[1][2][…], Асі-ан-Мюльцьян[d][1][3] — 27 снежня 2016[4][5][…], Сюрэн[3]) — французская камедыйная актрыса. Партнёрка Луі дэ Фюнэса ў шматлікіх фільмах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Французская камедыйная актрыса. Скончыла драматычнае аддзяленне Парыжскай кансерваторыі. Упершыню на падмосткі Клод выйшла ў спектаклі «Без цырымоній». Партнёрам па сцэне быў Луі дэ Фюнэс. Яе дэбютнай кінаработай стала роля пакаёўкі Эвелін у карціне рэжысёра Саша Гітры «Жыццё прыстойнага чалавека» (1952). У 1966 годзе сыграла ў фільме Жана Дэлануа «Італьянская палюбоўніца / Султаны». З 1952 года — актрыса парыжскіх тэатраў.
У 1952 годзе адбылося знаёмства Клод Жансак з Луі дэ Фюнэсам, які сказаў актрысе: «Я хачу, каб вы гралі ва ўсіх маіх фільмах. Вы прыносіце мне поспех». Пасля яна сыграла разам з вялікім французскім комікам у дзесяці камедыях, у якіх пераважна выконвала ролі жонак яго персанажаў; сярод найбольш вядомых яе гераінь — Ізабель Боск’е ў «Вялікіх вакацыях» (1967, рэж. Жан Жыро), Жэрмэн Барнье ў «Аскары» (1967, рэж. Эдуар Малінаро), Эдмэ ў «Замарожаным» (1969, рэж. Эдуар Малінаро), Фразіна ў экранізацыі п’есы Мальера «Скупы» (1979, рэж. Луі дэ Фюнэс і Жан Жыро), Жозэфа ў серыі фільмаў Жана Жыро пра жандара Крушо («Жандар жэніцца», 1968, і інш.). У 1974 актрыса выканала галоўную ролю ў «Вар’ятцы з Шаён». У 1984 годзе адбыўся творчы тандэм з Робертам Мануэлем у «Двух нявінніцах». Тады ж актрыса іграла ў праекце Le Dindon. У кар’еры Жансак важнае месца займалі два парыжскія тэатры: з 1975 года яна служыла ў Тэатры Эдуарда VII, а з 1977-га — у тэатры «Марыньі». Дэбютавала ў кіно і на тэлебачанні ў драматычных ролях.
Актыўна здымалася ў тэлесерыялах — так, яна стварыла вобразы цёткі Кларысы ў «Пад сонцам Сен-Трапэ» (1996—2008), Грэнэль у мыльнай оперы «Марк і Сафі» (1987); у тэатры з вялізным поспехам гуляла камедыйныя ролі пажылых дам.
У 2001 годзе выканала ролю Маці Мусан у камедыі Габрыэля Агіёна «Распадарожніцы» з удзелам Жазіян Баласко і Наталі Бай.
Яшчэ ў студэнцкія гады Клод Жансак пазнаёмілася з П’ерам Мондзі. У 1952 годзе ён стаў яе мужам. Расталіся яны праз пару гадоў. Сын — Фрэдэрык, які стаў музыкантам і кампазітарам; у яго двое дзяцей. У 1989 годзе Клод Жансак пераехала ў Нармандыю, дзе і заставалася да канца дзён. У 2005 годзе выйшла яе аўтабіяграфічная кніга з назвай «Мае ме… гэта лягчэй сказаць!».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д http://www.lesgensducinema.com/affiche_acteur.php?mots=Claude+Gensac&nom_acteur=GENSAC%20Claude&ident=16677&debut=0&record=0&from=ok
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г Fichier des personnes décédées mirror Праверана 11 лютага 2022.
- ↑ а б https://www.lemonde.fr/cinema/article/2016/12/27/mort-de-la-comedienne-claude-gensac-epouse-a-l-ecran-de-louis-de-funes_5054598_3476.html
- ↑ а б Claude Gensac // GeneaStar
- ↑ http://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article5886