Перайсці да зместу

Клод Леві-Строс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клод Леві-Строс
фр.: Claude Lévi-Strauss
Дата нараджэння 28 лістапада 1908(1908-11-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 2009(2009-10-30)[3][2][…] (100 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Raymond Lévi-Strauss[d][6]
Маці Emma Lévi-Strauss[d][6]
Жонка Dina Dreyfus[d], Rose Marie Ullmo[d] і Monique Roman[d]
Род дзейнасці філосаф, палітык, антраполаг, фатограф, педагог, пісьменнік, прафесар, сацыёлаг, псіхолаг, міфограф, этнолаг, даследчык
Навуковая сфера культурная антрапалогія і структуралізм[d]
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Georges Mink[d]
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Commander of the National Order of Merit Камандор Ордэна Акадэмічных пальмаў камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна

залаты медаль CNRS[d] (1967)

Commander of the Order of the Southern Cross Commander of the Order of the Crown Вялікі крыж Нацыянальнага ордэна Навуковых заслуг

прэмія Эразма[d] (1973)

Міжнародная прэмія Каталоніі[d] (2005)

Aby Warburg Prize[d] (1996)

Meister Eckhart Prize[d] (2003)

ганаровы доктар Калумбійскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Оксфардскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Упсальскага ўніверсітэта[d] (1977)

ганаровы доктар Універсітэта Лаваля[d] (1979)

Ordem do Mérito Cultural

ганаровы доктар Манрэальскага ўніверсітэта[d]

член Брытанскай акадэміі[d]

Мемарыяльны медаль Томаса Гекслі[d] (1965)

Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клод Леві-Строс (фр.: Claude Lévi-Strauss; 28 лістапада 1908, Брусель30 кастрычніка 2009, Парыж) — французскі антраполаг, этнолаг; адзін з галоўных прадстаўнікоў французскага структуралізму.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Сарбоне. Выкладаў у Бразіліі, быў дарадцам па культуры пасольства Францыі ў ЗША, дырэктарам Музея чалавека ў Парыжы, дырэктарам Школы вышэйшых даследаванняў. Член Французскай Акадэміі, многіх іншых акадэмій, ганаровы прафесар многіх універсітэтаў Еўропы, Амерыкі і Азіі.

Даследчыцкая дзейнасць, светапогляд

[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваў тыпалогію культур, у якой выдзяляў т.зв. «гарачыя» і «халодныя» культуры. Пры гэтым «гарачыя» культуры (у адрозненне ад «халодных») уключаюць у сваё развіццё гісторыю і пошук ўсё больш багатых інфармацыйных магчымасцей. Сцвярджаў, што неўсвядомленая творчасць чалавечага духу ляжыць у аснове культуры і мовы, прычым у дадзеным выпадку мова выступае як неабходная ўмова культуры. Ён лічыў, што сучасныя людзі (у адрозненне ад першабытных народаў) страцілі адзінства пачуццёвага і рацыянальнага ў сваім культурным жыцці, што ў перспектыве можа прывесці да дэградацыі гуманізма. На яго думку (у адрозненне ад меркаваня Л. Леві-Бруля), ужо першабытнай ментальнасці быў уласцівы даволі развіты лагічны апарат, які дасягае сваіх мэтаў пераважна «вакольнымі шляхамі». Меркаваў, што «сучасны чалавек імкнецца зразумець адрозненні культур, адначасова знішчаючы тое, што ў іх яго не задавальняе». Лічыў, што міфалагічнае мысленне ўласціва для архаічных грамадстваў, а міфы з'яўляюцца фундаментальным зместам калектыўнай свядомасці, інструментам першабытнай логікі, якая аперыруе бінарнымі апазіцыямі (напр., высокі-нізкі, правы-левы, неба-зямля, свяшчэнны-прафанны і інш.). Сцвярджаў, што ХХІ стагоддзе будзе стагоддзем гуманітарных навук, або яго не будзе зусім.

Сярод яго найбольш важных твораў — «Структурная антрапалогія» (1958), «Міфалагічныя даследаванні» (Т. 1-4; 1964-71).

Зноскі

  1. Itaú Cultural Claude Lévi-Strauss // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Claude Lévi-Strauss // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Rothstein E. Claude Lévi-Strauss, 100, Dies; Altered Western Views of the ‘Primitive’ // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2009. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 10 сакавіка 2021.
  4. https://www.linternaute.fr/biographie/litterature/1775390-claude-levi-strauss-biographie-courte-dates-citations/ Праверана 5 сакавіка 2021.
  5. Fichier des personnes décédées mirror
  6. а б Geni.com — 2006.
  7. list of professors at Collège de France
  8. NNDB — 2002.
  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6