Клод Луі Бертале
Клод Луі Бэртале (фр.: Claude Louis Berthollet; 9 снежня 1748, Талуар (Савоя) — 6 лістапада 1822, Аркёй) — французскі хімік.
Член Парыжскай акадэміі навук (1780), Лонданскага каралеўскага таварыства (1789).
Асноўныя даследаванні Бертале адносяцца да неарганічнай хіміі, хіміі раствораў і сплаваў. Ён устанавіў склад аміяку (1785), балотнага газу (1786), сінільнай кіслаты (1786), серавадароду (1788). Адкрыў солі хларнавацістай і хларнаватай кіслот (1786), у прыватнасці, хларат калію («берталетава соль»); адкрыў (1788) нітрыд срэбра («берталетава грымучае срэбра»). У 1787 годзе Бертале апісаў метад акісляльна-аднаўленчага тытравання. Займаўся таксама прыкладной хіміяй (напрыклад, фарбаваннем тканіны); першым ужыў хлор для адбельвання паперы і тканін.
Зноскі
- ↑ Claude Louis Berthollet // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Hahn R. Claude-Louis Berthollet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Claude L Berthollet // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-depuis-la-creation-de-l-Academie-des-sciences/les-membres-du-passe-dont-le-nom-commence-par-b.html
- ↑ www.accademiadellescienze.it
- Асобы
- Нарадзіліся 9 снежня
- Нарадзіліся ў 1748 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Верхняя Савоя
- Памерлі 6 лістапада
- Памерлі ў 1822 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
- Выпускнікі Турынскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Парыжскага філаматычнага таварыства
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Хімікі Францыі