Клод Рыш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Клод Рыш
фр.: Claude Rich
1 rich.jpg
Дата нараджэння 8 лютага 1929(1929-02-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 2017(2017-07-20)[2][3][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Catherine Rich[d]
Дзеці Delphine Rich[d] і Natalie Rich-Fernandez[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр
Узнагароды
IMDb ID 0723623
Commons-logo.svg Клод Рыш на ВікіСховішчы

Клод Рабер Рыш (фр.: Claude Robert Rich; 8 лютага 1929, Страсбур, Францыя — 20 ліпеня 2017, Парыж, Францыя) — французскі акцёр, вядомы, пераважна, дзякуючы яркім эпізадычным ролям. Лаўрэат прэміі «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Клод Рыш запісаўся на акцёрскія курсы Шарля Дзюлена насуперак жаданню бацькоў, якія хацелі, каб ён стаў страхавым агентам. Пасля курсаў Дзюлена ён з лёгкасцю паступіў у кансерваторыю. Кінадэбют акцёра адбыўся ў фільме Рэнэ Клера «Вялікія манеўры». Да пачатку 1960-х гадоў Рыш быў заняты ў ролях другога плана, пакуль Жан Рэнуар не даверыў яму буйную ролю ў фільме «Прышпілены капрал», дзе яго партнёрамі па здымках былі такія маладыя зоркі, як Жан-П’ер Касель і Клод Брасёр.

У 1963 годзе Клод Рыш быў запрошаны Жоржам Лотнерам карціну «Дзядзечкі-гангстары». Пасля былі працы «Сягоння вечарам ці ніколі» Мішэля Дэвіля, «Д’ябал і дзесяць запаведзяў» Жульена Дзювіўе, «Паплечнікі стакроткі» Жан-П’ера Макі.

У той жа час Рыш працягваў граць і ў тэатральных пастаноўках, у тым ліку і па ўласных п’есах. У 1980-я гады акцёр пачаў выбарачна ставіцца да прапаноў і ў 1992 годзе атрымаў прэмію «Сезар» за ролю ў карціне «Вячэра» Эдуара Малінаро.

Далей ролі другога плана зрабіліся асноўнымі ў яго кінабіяграфіі. Ён з’яўляўся ў карцінах «Дочкі д’Артаньяна», «Калядны пірог», у «Астэрыкс і Абелікс: місія Клеапатра» і ў іншых фільмах.

У 2008 годзе за працу ў фільме «На Бога спадзявайся, але і сам старайся» акцёр ізноў быў намінаваны на «Сезар».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129530131 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. 2,0 2,1 Claude Rich // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Claude Rich // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129530131 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  5. 5,0 5,1 https://www.lemonde.fr/cinema/article/2017/07/21/le-comedien-claude-rich-est-mort_5163349_3476.html
  6. http://www.78actu.fr/orgevalle-comedien-claude-rich-est-mort-a-l-age-de-88-ans_51486/