Клод Сатэ
Клод Сатэ | |
---|---|
фр.: Claude Sautet | |
Дата нараджэння | 23 лютага 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 2000[4][5][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Graziella Sautet[d] |
Дзеці | Yves Sautet[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | сцэнарыст, кінарэжысёр, аўтар, тэлепрадзюсар |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0767110 |
![]() |
Клод Сатэ (фр.: Claude Sautet; 23 лютага 1924[1][2][…], Манруж, дэпартамент Сена, Францыя[1][3] — 22 ліпеня 2000[4][5][…], XIV акруга Парыжа, Францыя[6]) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Вышэйшай школе дэкаратыўных мастацтваў, працаваў як музычны крытык і педагог. У 1946 годзе скончыў IDHEC. Пачынаў як асістэнт рэжысёра, пазней быў прадзюсарам на тэлебачанні. Дэбютаваў як рэжысёр у 1955 годзе камедыяй «Дзень добры, усмешка».
Фільм «Дробязі жыцця» (1970), з энтузіязмам прыняты на Канскім фестывалі, прынёс Сатэ міжнародную вядомасць, а таксама абазначыў новы віток у кар’еры Ромі Шнайдэр. Супрацоўніцтва Сатэ і Шнайдэр працягнулася ў фільмах «Макс і бляхары», «Сезар і Разалі»; за ролю ў фільме «Простая гісторыя», намінаваным на «Оскар» як найлепшы замежны фільм, Шнайдэр атрымала прэмію «Сезар» як найлепшая актрыса.
У 1993 годзе за фільм «Сэрца зімой» Сатэ атрымаў Сярэбранага льва на Венецыянскім кінафестывалі і прэміі «Сезар» як найлепшы рэжысёр. Тую ж прэмію ён атрымаў тры гады праз свой апошні фільм «Нэлі і спадар Арно».
Памёр ад раку. Пахаваны на могілках Манпарнас.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г http://www.fandango.com/claudesautet/filmography/p109984
- ↑ а б http://www.hollywood.com/celebrities/birthday/02-23-0000
- ↑ а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 7 студзеня 2024.
- ↑ а б http://sensesofcinema.com/2003/great-directors/sautet/
- ↑ а б http://www.theguardian.com/news/2000/jul/26/guardianobituaries.filmnews
- ↑ а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 28 сакавіка 2021.
- Асобы
- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Памерлі 22 ліпеня
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Францыі
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшую рэжысуру
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Францыі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты Францыі
- Сцэнарысты XX стагоддзя