Клубнецыбуліна
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Клубнецыбуліна — відазменены падземны парастак, падобны выглядам да цыбуліны, а будовай — да клубеню; орган вегетатыўнага размнажэння. Звонку ўкрыта плевачным лісцем, у мясістай сцябловай частцы назапашваюцца пажыўныя рэчывы. Характэрна для відаў крокусу, пазнацвету, шпажніку.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
- Клубнелуковица (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі