Ключ (адміністрацыйна-гаспадарчы комплекс)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ключ (адміністрацыйная адзінка))
Ключ — адміністрацыйна-гаспадарчы комплекс з некалькіх вёсак з фальваракамі ці без іх у Рэчы Паспалітай у XVI—XIX стагоддзях[1].
Ключы існавалі ў дзяржаўных і прыватных уладаннях. На ключы, як правіла, падзяляліся дзяржаўныя эканоміі[1].
Ключ мог быць часова вылучаны з латыфундыі і перададзены ў залогавае ці арэнднае трыманне; у такім выпадку адміністрацыя ўласніка на яго не распаўсюджвалася. Часам ключ называлі староствам[1].
У адміністрацыйна-гаспадарчых адносінах ключ быў падобны да войтаўства[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ключ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 352. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).