Клятвенная нявінніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Клятвенная нявінніца (алб.: virgjineshtëvirgjineshtë) — жанчына, якая добраахвотна прыняла клятву бясшлюбнасці(руск.) бел. (поўнай адмовы ад шлюбу і сэксуальнага жыцця) і пераймае мужчынскую ролю ў сям'і. Пасля прынясення клятвы перад старэйшынамі вёскі з «клятвеннай нявінніцай» абыходзяцца як з мужчынам. Яна носіць мужчынскую вопратку, вядзе мужчынскі лад жыцця і мае права голасу ў кіраванні абшчынай нароўні з мужчынамі.

Дадзены феномен мае месца ў Албаніі. Упершыню пра існаванне «клятвенных дзеў» заходнееўрапейскім даследчыкам і падарожнікам стала вядома на рубяжы XIX—XX стагоддзяў. З'ява да гэтага часу сустракаецца ў кансерватыўных паўночных правінцыйных рэгіёнах Албаніі, хоць і паступова знікае.

Адной з прычын, якая прымушае дзяўчыну прымаць клятву бясшлюбнасці, з'яўляецца нежаданне ўступаць у навязаны ёй абшчынай шлюб. Іншым найважнейшым матывам можа быць адсутнасць мужчын на чале сям'і. Пры такім становішчы жанчыны ў сям'і аказваюцца неабароненымі і не маюць прадстаўніка ў савеце абшчыны. І толькі ў выпадку, калі адна з жанчын пераймае ролю мужчыны, сям'я мае абаронцу сваіх інтарэсаў у савеце. Такая сітуацыя можа паўстаць, напрыклад, пасля смерці бацькі — галавы сям'і, калі ў нёй адсутнічаюць іншыя паўналетнія мужчыны. У гэтым выпадку «мужчынам» становіцца адна з незамужніх жанчын, прыняўшы клятву цноты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • René Grémaux: Woman Becomes Man in the Balkans. In: Third Sex Third Gender: Beyond Sexual Dimorphism in Culture and History Gilbert Herdt (Editor), 1996 г., ISBN 0-942-29982-5
  • Antonia Young: Women Who Become Men: Albanian Sworn Virgins. 2000, ISBN 1-859-73335-2
  • Susan E. Pritchett Post: The Myth of the Burrnesh, paper, 1999, London: Center for South East European Studies
  • Robert Elsie: Sworn Virgin. In: Historical dictionary of Albania (= European historical dictionaries 42) Lanham 2004. ISBN 0-8108-4872-4 S. 405-406.
  • Alice Munro: The Albanian Virgin. In: Open Secrets 1994, ISBN 0-679-43575-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.