Клятнянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клятнянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Глускі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Клетнае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 лістапада 2013
Насельніцтва (2009) 1 033
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Клятня́нскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Клетнае.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дакольскага сельсавета[1]. З 23 студзеня 1960 года ў складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна.

20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, частка тэрыторыі далучана да Слаўкавіцкага сельсавета (аграгарадок Клетнае, пасёлкі Зара, Красны, вёскі Байлюкі, Барбарова, Баянава, Бярэжкі, Вайцяхова, Малінава, Новаандрэеўка, Пагарэлае, Пяценка), частка — да Хваставіцкага сельсавета (вёскі Даколь, Старына, Сялец, Цяснова)[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1033 чалавекі[3], з іх 94,3 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.