Кляшчэльскі раён
Выгляд
| Кляшчэльскі раён | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | Кляшчэлі |
| Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
| Дата скасавання | 15 жніўня 1945 |
Кляшчэ́льскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР ў 1940—1945 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Кляшчэлі.
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 10 сельсаветаў: Амелянецкі, Бушміцкі, Ваўковіцкі, Войнаўскі, Паканеўскі, Рагацкі, Снежкаўскі, Ставішчанскі, Сухавольцаўскі, Чаромхаўскі.
15 жніўня 1945 года раён скасаваны. Амелянецкі, Бушміцкі і Ваўковіцкі сельсаветы перададзены ў склад Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР, астатняя тэрыторыя — ПНР.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: в 2 т. — Мн., 1985—1987.