Клён ясенялісты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Клён ясенялісты
Acer negundo 60052613.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acer negundo L., 1753

Арэал у Паўночнай Амерыцы

выява

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28749
NCBI  4023
EOL  583069
GRIN  t:1170
IPNI  781412-1
TPL  kew-2616024

Клён ясенялісты (Acer negundo) — лістападнае дрэва падсямейства кляновых.

Апіcанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з Afbeeldingen der fraaiste, meest uitheemsche boomen en heesters by Johan Carl Krauss. 1802

Дрэва да 20-25 м вышынёй і да 1 м у дыяметры, з шырокай яйцападобнай або круглявай кронай і шэрай патрэсканай карой. Маладыя парасткі аліўкава-зялёныя або бураватыя да фіялетавых, бліскучыя, голыя, з шэрым налётам. Бакавыя пупышкі прыціснутыя, яйцападобныя або круглявыя, 3-7 мм даўжынёй. Лісце складанае, непарнаперыстае, з 3-9 яйцападобнымі, авальнымі або прадаўгаватымі лісточкамі, 5-10 см даўжынёй, на верхавіне завостранае і да асновы звужанае, па краі зубчастае; верхні лісточак часта трохлопасцевы; зверху і знізу лісце светла-зялёнае.

Расліна двухдомная. Кветкі жаўтлява-зялёныя, звычайна без вянца, песцікавыя — у доўгіх павіслых гронках ля асновы парасткаў апошняга года; тычынкавыя — пучкамі ў пазухах лісця, тычынкі доўгія. Двухкрылаткі разыходзяцца пад вострым вуглом, насенныя гнёзды верацянопадобна ўздутыя, крыло ў насеннага гнязда звужанае, а затым пашыранае, з загнутым верхнім краем. Плады 2,5-5 см даўжынёй, выспяваюць увосень.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Натуральны арэал — лясы цэнтральнай часткі Паўночнай Амерыкі, у т.л. Новая Англія і Антарыа да Мінесоты, Небраскі, Канзаса, Тэхаса і Фларыды. Сустракаецца ён таксама ў гарах Мексікі і ў Гватэмале.

У Еўропу быў завезены разам з многімі іншымі амерыканскімі раслінамі ў XVII ст. і ўпершыню зарэгістраваны ў Англіі ў 1688 годзе. Сфарміраваў на тэрыторыі Еўразіі шырокі другасны арэал. На Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі, месцамі ўтварае значныя зараснікі; у поймах рэк Заходні Буг, Мухавец, Прыпяць вядомы монадамінантныя згуртаванні. Праяўляе інвазійныя ўласцівасці, гэта значыць выйшаў з-пад кантролю чалавека і хутка распаўсюджваецца; здольны наносіць істотную шкоду, у тым ліку біяразнастайнасці[4].

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Вельмі актыўны і рухомы, валодае высокай хуткасцю росту і ўстойлівы да забруджвання паветра. Пасяляецца ў наваколлях гарадоў і пасёлкаў спачатку на парушаных месцах, але неўзабаве ўкараняецца і ў прыродныя супольнасці. Працэс рассялення ідзе параўнальна хутка, бо ў стадыю плоданашэння ён уступае ўжо ва ўзросце 6-7 гадоў, і змена яго пакаленняў адбываецца хутчэй, чым у іншых відаў дрэў. Недаўгавечны.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Вядомы як цукранос.

Яго драўніна прыдатная для вырабу мэблі, можа выкарыстоўвацца ў папяровай прамысловасці.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сістэматычнае становішча роду дадзена згодна з GRIN.
  4. Дубовик Д. В. и др. Растения-агрессоры. Инвазионные виды на территории Беларуси. — Мн.: БелЭн, 2017.