Свята-Міхайлаўская царква (Клімавічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
Клімавічы. Свята-Міхайлаўская царква.jpg
53°36′22,98″ пн. ш. 31°57′27,21″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Клімавічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўнік Уладзіслаў Міляноўскі
Дата заснавання 1848
Дата пабудовы 1867 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000464шыфр 513Г000464

Свята-Міхайлаўская царква (Магілёўская вобласць)
Свята-Міхайлаўская царква
Свята-Міхайлаўская царква

Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Клімавічах Магілёўскай вобласці, помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Від на царкву. Фота пачатку XX стагоддзя

Пабудавана з цэглы ў 1867 годзе па распараджэнню начальніка Паўночна-Заходняга краю графа М. М. Мураўёва. Кіраваў будаўніцтвам Уладзіслаў Міляноўскі[1].

Адноўлена ў 1950-я гг. пасля разбурэнняў, нанесеных нямецка-нацысцкімі захопнікамі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква складаецца з крыжовага асноўнага аб'ёму і прыбудаваных да яго паўкруглай апсіды з усходу і квадратнага бабінца з захаду. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі светлавы васьмігранны барабан з купалам. Бабінец завершаны трох'яруснай вежай-званіцай. Купал і званіца ўвенчаны галоўкамі. Помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Зноскі

  1. згаданы як будаўнік у кн. Слюнькова И. Н.(руск.) бел.. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи. Пересоздание наследия. — М.: Прогресс-Традиция, 2009. — С. 228.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
  • Свята-Міхайлаўская царква, Клімавічы // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — 101 °C.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]