Клімент IX

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Клімент IX
лац.: Clemens PP. IX
Pope Clement IX.jpg
Герб

238-ы Папа Рымскі
20 чэрвеня 1667 — 9 снежня 1669
Папярэднік Аляксандр VII
Пераемнік Клімент X
каталіцкі біскуп[d]
з 29 сакавіка 1644
тытулярны архібіскуп[d]
з 14 сакавіка 1644
Дыяцэзія archdiocesis of Tarso[d]
apostolic Nuncio to Spain[d] (Іспанія)
14 ліпеня 1644 — снежань 1652

Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Дзейнасць дыпламат, клірык, лібрэтыст, каталіцкі святар
Месца працы
Нараджэнне 28 студзеня 1600(1600-01-28)[1][2][…]
Смерць 9 снежня 1669(1669-12-09)[1][2][…] (69 гадоў)
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану невядома
Кардынал з 1657
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Клімент IX (лац.: Clemens PP. IX) (у свеце Джуліа Распільёзі, італ. Guilio Rospigliosi; 28 студзеня 1600 — 9 снежня 1669) — Папа Рымскі з 20 чэрвеня 1667 да 9 снежня 1669.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джуліа Распільёзі нарадзіўся 28 студзеня 1600 у Пістоі. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Пізанскім універсітэце. У 1644 быў нунцыем у Іспаніі. У 1657 прызначаны кардыналам. Кіраваў створанай у часы Урбана VIII Кангрэгацыяй па справах дзяржавы. Гэта была пасада, якая адпавядае цяперашняму статс-сакратару. Пад націскам Францыі канклаў абраў Распільёзі папам. Яго непатызм быў умераным. Сваякі Папы не ўдзельнічалі ў справах кіравання царквой і папскай дзяржавай. Аднак у далейшым не столькі папа, колькі рымская курыя кіравала царквой і яе палітыкай. Вызначалі гэтую палітыку галоўным чынам прадстаўнікі італьянскіх арыстакратычных родаў, якія сваёй кар’ерай былі абавязаныя непатызму папярэднікаў папы. Клімент IX быў гарачым аматарам опернай музыкі, складаў лібрэта (у прыватнасці, для оперы Стэфана Ландзі «Святы Аляксій», 1634), спрыяў пабудове музычнага тэатра на месцы старой гарадской турмы. Перад самой смерцю Папа даведаўся пра страты ім Кандзі (цяпер Іракліён) — апошняга хрысціянскага бастыёна на занятымі туркамі Крыце. Папскі флот, пасланы туды пад камандаваннем непота Вінчэнца Распільёзі, пацярпеў паразу (6 верасня 1669).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119070758 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Pope Clement IX // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Giulio Rospigliosi // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.
  5. 5,0 5,1 Union List of Artist Names — 2016. Праверана 25 кастрычніка 2018.