Кліноцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кліноцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрвеньскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Клінок
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 070
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1714
Паштовыя індэксы 223227
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Кліно́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Клінок.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Смілавіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Лісіцы і Смоленка), наўзамен са Смілавіцкага сельсавета ў склад Кліноцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (аграгарадок Турэц, вёскі Гарадзішча, Крыніца і Чаславое)[1]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Чэрвеньскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Зайцы, Кукалеўка, Лежні і Рудня Астравітая)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1167 чалавек[3], з іх 97,1 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 2070 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.