Клінска-Дзмітраўская града

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Клінска-Дзмітраўская града, частка Маскоўскага ўзвышша, размяшчаецца ў паўночнай частцы Маскоўскай вобласці, а таксама на крайнім поўдні Яраслаўскай вобласці. На поўначы мяжуе з Верхняволжскай нізінай, на ўсходзе — з Уладзімірскім Аполлем.

Даўжыня — звыш 200 км, сярэдняя шырыня — 40 км. Найбольшая вышыня — 285 м. Рэльеф узгорыста-градавы, паўднёвыя схілы больш спадзістыя параўнальна з паўночнымі. Геалагічна града складаецца з пясчана-гліністых адкладанняў юрскага (на захад ад Кліна) і крэйдавага перыядаў. Рачныя даліны добра выяўленыя; на ўзвышшы бяруць пачатак рэкі Клязьма, Яхрома, Дубна, Волгуша і інш. Маюцца азёры ледавікава-марэнавага паходжанні (Сенеж, Трасцянское і інш.). Глебы дзярнова-падзолістыя, лясы змяшаныя. Граду перасякае канал імя Масквы.

У сувязі з тым, што Клінска-Дзмітраўская града мае найбольшы перапад вышынь зблізку Масквы, на яе схілах размешчаныя шматлікія горналыжныя курорты (Сарачаны, Вольны і т.д.). Натуральны перапад вышынь зблізку пасёлка Багародскае Сергіева-Пасадскага раёна эфектыўна выкарыстоўваецца на Загорской гідрааккумулюючай электрастанцыі.